«Яны ўзбагачаюцца за чужы кошт»: мастакі падалі пазоў супраць стваральнікаў Midjourney і Stable Diffusion
Нейрасеткі парушаюць закон аб аўтарскім праве, лічаць істцы.
Калектыўны пазоў супраць аўтараў Midjourney і Stable Diffusion падалі юрыст і друкар Мэцью Батэрык, юрыдычная кампанія Joseph Saveri Law Firm, а таксама мастакі Сара Андэрсан, Кэлі Макернан і Карла Ортыз.
Істцы сцвярджаюць, што распрацоўшчыкі дзейнічаюць незаконна, паколькі навучылі нейрасеці генераваць выявы на базе з пяці мільярдаў ілюстрацый, узятых з інтэрнэту «без згоды іх аўтараў».
Той факт, што нейрасетки накшталт Midjourney і Stable Diffusion здольныя «запаўняць рынак» практычна неабмежаванай колькасцю малюнкаў, якія парушаюць аўтарскія правы, прычыняе шкоду мастакам, лічыць Мэцью Батэрык.
Істцы абвінавачваюць стваральнікаў нейрасетак для генерацыі малюнкаў у парушэнні аўтарскіх правоў і незаконным узбагачэнні. Яны патрабуюць кампенсаваць нанесеную шкоду і заклікаюць далучыцца да свайго калектыўнага пазову іншых аўтараў.
Кампанія Joseph Saveri Law Firm спецыялізуецца на калектыўных і антыманапольных ісках. Акрамя таго, для Мэцью Батэрыка гэта не першая падобная справа: зараз ён судзіцца з Microsoft, GitHub і OpenAI па аналагічнай справе, звязанай з нейрасеткай CoPilot, якая навучаецца на фрагментах праграмнага кода з інтэрнэту.
Пазоў мастакоў ў сетцы раскрытыкавалі за тэхнічныя недакладнасці. Абвінаваўцы сцвярджаюць, што нейрасеткі «захоўваюць сціснутыя копіі малюнкаў, абароненых аўтарскім правам», а пасля «рэкамбінуюць» іх паміж сабой. Аднак Midjourney і Stable Diffusion захоўваюць не самі ілюстрацыі, а матэматычныя заканамернасці, створаныя з выяваў. На іх аснове нейрасеткі з нуля генеруюць малюнкі.
Напрыканцы 2022 года мастакі з платформы ArtStation таксама выказалі сваю незадаволенасць тым, што на сайце публікуюць выявы, згенераваныя нейрасеткамі. У выніку мадэратары партала пачалі хаваць ілюстрацыі з пратэстамі супраць артаў, створаных пры дапамозе Midjourney, Stable Diffusion і падобных сэрвісаў.
Чытайце яшчэ:
Улады 2 гады імкнуцца цалкам знішчыць незалежныя медыі, але тыя працуюць
«Сьнілася мне, што я вярнуўся дадому». Пра што піша з‑за кратаў журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык
На волю выйшаў аўтар YouTube-канала «Слуцк для жизни» Уладзімір Няронскі