• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Сьнілася мне, што я вярнуўся дадому». Пра што піша з‑за кратаў журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык

    Жонка журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Алеся Рак паведаміла, што «калектыўны віншавальны ліст са стосам паштовак пасьпяхова дайшоў да адрасата». Два тыдні таму ў Андрэя быў дзень народзінаў — яму споўнілася 44 гады. «Найлепшым падарункам сталася ведаеш што? Сны!»

    Сябры многіх палітвязьняў наракаюць, што пастаянна пішуць лісты ў калёніі і СІЗА, шлюць чыстыя канвэрты, паштоўкі і амаль не атрымліваюць адказаў. Людзі робяць выснову, што іх лісты проста не даходзяць да адрасатаў. У лепшым выпадку палітвязьням дазваляюць ліставаньне толькі зь сям’ёй, самымі блізкімі людзьмі.

    Жонка Андрэя Кузьнечыка Алеся Рак на сваёй старонцы ў фэйсбуку перад днём народзінаў мужа папрасіла ўсіх ахвотных павіншаваць яго — выслаць ёй паштоўкі, тэксты пажаданьняў. І паабяцала пераслаць іх у калёнію.

    «Наш з вамі калектыўны віншавальны ліст са стосам паштовак пасьпяхова дайшоў да адрасата. Ён ня толькі палепшыў Андрэю настрой, але і выклікаў сэрыю сноў нібы з новага, свабоднага жыцьця», — паведаміла жонка Кузьнечыка Алеся на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

    «Сьнілася мне, што я вярнуўся дадому»

    Андрэй напісаў, што цудоўныя падарункі ў выглядзе паштовак ён ня раз гартаў, перабіраў, пераглядаў і перачытваў; што перадае прывітаньні, паклоны і найлепшыя пажаданьні ўсім, хто спрычыніўся да ягонага сьвяточнага настрою.

    «А найлепшым падарункам сталася ведаеш што? Сны!», — напісаў Кузьнечык. Андрэю вельмі часта сьняцца сны пра вызваленьне, свабоду. А вось сны пра турму ён адразу забывае, расказваў ён раней у сваіх лістах.

    «Сьнілася мне, што я вярнуўся дадому, чытаю камэнтары, гляджу, што пісалася ў інтэрнэце і сетках, раблю нейкія даведкі, адказваю на бюракратычныя лісты, якіх панапрыходзіла з розных інстанцый. Такі засяроджана-дзелавы сон. Але прачнуўся я, адпачыўшы ад турмы. Відаць, гэта той кароткі, спантанны, сумбурны трошку званок падзейнічаў», — піша Андрэй. 

    «Гэтым разам ты з Мацейкам прыехала мяне забіраць»

    Ну а пасьля супэрнасычанага віншаваньнямі ліста ад жонкі і сяброў Кузьнечык зноў прысьніў «вызваленчы» сон.

    «Гэтым разам ты з Мацейкам прыехала мяне забіраць. Мы дайшлі сярод прамысловага краявіду да аўтавакзалу, але з‑пад носу зьехаў нейкі дарагі і перапоўнены аўтобус. Наступны быў няхутка, і мы пайшлі пешшу. Трымаліся галоўнай асфальтаванай дарогі, хоць было шмат прымыканьняў розных вуліц без асфальту. Але нешта дарога пачала заварочваць, падышла да яе другая і трэцяя, такія ж самыя з выгляду. Тут я дастаў карту, на якой павінна быць урэзка з Наваполацкам (сама карта ці то вобласьці, ці то краіны). Але аказалася, што ў мяне толькі адна палова, і без Наваполацку (Андрэй Кузьнечык адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі № 1. — РС). Трошкі прайшлі далей — і тут зьнянацку наплылі навальнічныя хмары, стала бліскаць маланка. Балазе, вы з Мацейкам пазналі знаёмую аднекуль прадуктовую краму, і мы пабеглі хавацца ў ёй. З крамы вырашылі выклікаць Яндэкс-таксоўку. Чамусьці ў маім сьне толькі яна выклікалася з крамы», — апавядае Андрэй пра другі сон.

    «Пляную маршрут дахаты, каб дарогай паглядзець чым болей новых месцаў»

    Трэці сон быў таксама пра вызваленьне з турмы — нібыта Андрэй толькі выйшаў з калёніі.

    «Адразу чытаю пошту ў інтэрнэце, пляную маршрут дахаты, каб дарогай паглядзець чым болей новых месцаў. Памятаю, сабраўся заехаць у гіпэрмаркет на Кабушкіна (навошта?). Але там зноў аўтавакзал, зноў адзін толькі аўтобус — рыскі, на якім мы ў Бягомль езьдзілі. Канец сэрыялу.

    Сны пры гэтым будзённа-рэалістычныя, як быццам я займаюся справамі ў клапатліва-засяроджаным рэжыме. Ява хутчэй на кантрасьце падаецца фантасмагорыяй», — піша палітвязень.

    У калёніі Андрэй працуе. Раней быў заняты на вельмі цяжкай фізычнай працы: сартаваў мэталічныя дэталі, вымаў дрот з кабэлю і рэзаў яго на кавалкі. Потым яго перавялі на лесапілку. У вытворчых памяшканьнях вельмі холадна. Андрэй піша, што перажыў і дажджы, і мароз мінус 15.

    «Праўда, неабачліва намочаныя рукі ў сьнежаньскія халады даюцца ў знакі дагэтуль. Трэшчынкі хоць і загаіліся, але, бывае, так засьвярбіць, што ня ведаеш, куды рукі падзець», — піша палітвязень.

    Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык за кратамі ўжо 1 год і 2 месяцы. У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў Андрэя стваральнікам «экстрэмісцкага фармаваньня» і прысудзіў яму 6 гадоў турмы. Адбывае пакараньне Андрэй у Наваполацкай калёніі № 1 узмоцненага рэжыму, куды яго этапавалі 1 верасьня з магілёўскай турмы.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА 

    Чытайце яшчэ: 

    Як у Гродне судзяць журналіста Анджэя Пачобута

    Беларусские пропагандисты и провластные Telegram-каналы целый день «атакуют» Почобута

    Марыў стаць адвакатам, іграў панк-рок. Сем фактаў пра Анджэя Пачобута, якога пачалі судзіць у «польскай справе»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці