Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы. «Вясна» нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, распавядае, як гэта зрабіць і як на практыцы выглядае атаварка.
Грашовы перавод: хто можа дасылаць, як гэта зрабіць і як пра яго даведваецца вязень
Адпраўляць грошы вязням можна на рахунак, пазначаючы: адрас утрымання зняволенага(-ай), яго/яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.
Зрабіць гэта можна двума спосабамі: на пошце і праз інтэрнэт-банкінг. Паштовыя пераводы вязням можна зрабіць у любым паштовым аддзяленні, але там бяруць камісію 3% ад сумы (не менш за 1 руб. з кожнага пераводу). Грашовыя пераводы вязням праз інтэрнэт-банкінг можна дасылаць ва ўсе калоніі і СІЗА. Падрабязна пра тое, як можна пераслаць грошы праз інтэрнэт-банкінг, можаце прачытаць у нашым «Вялікім дайджэсце».
Вось некаторыя рэквізіты для пераводаў:
СІЗА‑1, Мінск:
УНП: 100744291
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY52BAPB36429197000200000000
СІЗА‑2, Віцебск:
УНП: 300007642
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY38BAPB36429030006820000000
СІЗА‑3, Гомель
УНП: 490313877
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000
СІЗА‑6, Баранавічы
УНП: 200149866
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY43BAPB36429470000110000000
СІЗА‑7, Брэст
УНП: 200292322
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429921800110000000
Турма‑1, Гродна
УНП: 590003691
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY81BAPB36429050005540000000
Турма‑4, Магілёў
УНП: 790194835
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429017000260000000
Турма‑8, Жодзіна
УНП: 600039282
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY39BAPB36422180500100000000
ПК‑1, Наваполацк
УНП: 391766176
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429030004420000000
ПК‑2, Бабруйск
УНП: 790186573
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY11BAPB36429340700360000000
ПК‑3, Віцьба
УНП: 300242437
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY74BAPB36429030006020000000
ПК-15, Вейна
УНП: 790159378
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY25BAPB36429012000460000000
ПК-22, Даманава
УНП: 200304630
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY49BAPB36429582300110000000
Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. Зняволены праз некалькі дзён пасля пераводу атрымлівае ад супрацоўніка бухгалтэрыі квітанцыю: на адным баку паказана хто даслаў грошы, а на іншым — спіс прыходу, расходу і ўсе атаваркі. Вязень распісваецца ў ім, і з таго моманту можа выкарыстоўваць гэтыя грошы пры атаварцы. Сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная. Зняволены будзе ведаць, хто падтрымаў яго, бо пры пераводзе грошай паказваюцца рэквізіты адпраўніка.
Але грашовыя пераводы асуджаным да пазбаўлення волі цяпер могуць перасылаць толькі іх сваякі. У следчых ізалятарах і турмах вязні могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека.
Ці аддаюць вязням грошы пасля вызвалення?
Грошы, якія збіраюцца на рахунку вязня за ўвесь час у няволі, аддаюць яму пасля вызвалення, ці калі яго адпускаюць пад падпіску або пераводзяць на «хатнюю хімію». Пасля выхаду чалавек атрымлівае квіток аб вызваленні, у якім пазначаецца сума з рахунку, якую вязню выдаюць на рукі.
А калі чалавека этапуюць у іншае СІЗА або калонію?
Пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.
Як праходзіць атаварка ў следчых турмах і ізалятарах?
Атаварка для зняволеных, якія знаходзяцца пад вартай, і ў дачыненні да якіх прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, дазволена двойчы ў месяц: у пачатку месяца і ў канцы. Сам працэс атаваркі цягнецца тры дні. У першы дзень зняволеным прыносяць спіс таго, што ёсць у наяўнасці. Ён захоўваецца ў іх да наступнага дня. На другі дзень супрацоўнік забірае спіс таго, што зняволены хоча набыць. На трэці дзень ужо прыносяць прадукты і квітанцыю аб аплаце.
Вядома, што на “Валадарцы“ ёсць ліміт па прадуктах для атаваркі на аднаго чалавека. Напрыклад: не больш за тры блокі цыгарэт на чалавека, не больш за сем шакаладак, не больш за дзве бутэлькі мінеральнай вады і г. д. У следчай турме №8 у Жодзіне такіх абмежаванняў няма. Спіс прадуктаў для атаваркі на Жодзіна значна шырэй, чым на “Валадарцы“.
Як праходзіць атаварка ў калоніях?
У пачатку месяца начальнік калоніі зацвярджае графік наведвання «крамы» па атрадах. Па рэгламенце, асуджаным магазін можна наведваць тры разы на месяц. У дзень «атаваркі» асуджаныя бяруць з сабой пакеты. У пэўны час па гучнай сувязі даецца аб’ява аб тым, што атрад павінен рыхтавацца да наведвання «крамы». Зняволеныя выходзяць з інтэрната і становяцца па пяць чалавек. Атаварвацца асуджаныя ходзяць адразу па 20–25 чалавек. У краме зняволенаму бухгалтар называе суму, якая ў яго ёсць на рахунку і ўсе паступлення на яго. Бухгалтар называе суму, на якую вязень можа набыць прадуктаў і выдае нумарок, па якім яго выклікае прадавец. Пасля закупаў зняволены зноў вяртаецца да бухгалтара, распісваецца за выдаткаваную суму і вяртаецца на ўчастак.
Як выглядае крама ў калоніі?
Крама ў калоніі знаходзіцца на лакальнай абгароджанай тэрыторыі пад адкрытым небам і з клеткай над галавой. У саму краму пускаюць толькі па тры чалавекі. Астатнія чакаюць на тэрыторыі. Там асуджаныя знаходзяцца да таго часу, пакуль усе не атаварацца.
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Чытайце яшчэ:
Дзяніс Дудзінскі: Прызвычаіцца можна нават да пастаяннай прысутнасці смерці
Першая цэль для ўзурпатараў. Тлумачым, для чаго грамадству незалежныя СМІ і чаму іх так не любяць аўтарытарныя рэжымы
Супрацьдзеянне прапагандзе і рэфармаванне регулявання медыясектару: у Страсбургу абмеркавалі праблемы беларускіх СМІ