Выйшла ў свет кніжка з вершамі Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў»
Пра гэта паведаміла выдавецтва "Тэхналогія"
Вершы палітвязня Андрэя Скурко ад сённяшняга дня можна пабачыць у папяровым варыянце. У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў зборнік «Пра сланоў і барсучкоў», куды ўвайшлі 65 вершаў. Пад цвёрдай вокладкай на кожнай старонцы месцяцца ілюстрацыі, а ў канцы кнігі чытач знойдзе QR-код, па якім можна глядзець мультфільмы на гэтыя вершы.
— Вершы Андрэя Скурко — скарб для дзіцячай літаратуры, бо налітыя любоўю і ўвагай да малых. Яны лёгка чытаюцца, лёгка запамінаюцца і назаўжды застануцца ў нейкім важным закутку свядомасці, з якога ўсё жыццё будзе чалавек пасля чэрпаць натхненне і ўпэўненасць у сваёй каштоўнасці. Беларуская мова ў гэтых вершах — жывая і натуральная, бо пісаў іх чалавек, які думае па-беларуску і на гэтай жа мове гаворыць са сваім дзіцем.
Набыць кнігу можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай праз пошту па Беларусі і за мяжу.
Чытайце яшчэ:
Палітвязню Андрэю Кузьнечыку дазволілі спатканьне з жонкай Алесяй
Затрымалі фатографа Сяргея Марозава
Мининформ заблокировал зеркало Reform.by