Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя
Музычныя журналісты Зміцер Бурбуць і Настасся Саматыя напісалі кнігу пра беларускую музыку 90-х і 00-х — ці пра тых, хто яе асвятляў. Гэта гісторыя «Музыкальнай газеты» і «М-журнала», легендарных мінскіх музычных выданняў, якія зніклі ў нулявыя.
Сваю працу беларусы распачалі яшчэ ў 2015‑м, а скончылі толькі цяпер — прызнаюцца, што рэч у пракрастынацыі. Атрымалася выданне «Хронікі «Нестара» — 148 старонак у PDF-фармаце, сотня здымкаў і дзясяткі інтэрв’ю з людзьмі, якія стваралі «Музыкальную газету» і «М‑журнал».
Атрымаць кнігу можна за 10 еўра на Patreon.
«Наша кніга ўнікальная ў тым сэнсе, што максімальна дакладна і праўдзіва (бо словамі тых людзей, якія, уласна, стваралі гэтыя выданні) апісвае тое, як былі прыдуманыя і чаму прыйшлі ў заняпад «Музыкальная газета» і «М‑журнал». Для гэтага мы здолелі пагутарыць, бадай, з усёй рэдакцыяй, і далёка не ўсе з гэтых людзей сёння захацелі б адказваць. Напрыклад, Зміцер Басік, які быў некалі аўтарам «М‑журнала», а сёння асабісты перакладчык Лукашэнкі. А некаторых герояў нашай кнігі ўжо і няма ў жывых», — расказвае Зміцер Бурбуць.
Улады хочуць адабраць стары дамен. БАЖ пераехаў на новы — baj.media
Журналіст расказвае, што хацеў бы, каб гэтыя выданні запомнілі як унікальныя для ўсёй постсавецкай прасторы: «Усё-ткі ніхто не мог так доўга выпускаць музычнае выданне штотыднёва («Музыкальная газета») і з такой якасцю паліграфіі («М‑журнал»). Гэтыя выданні рабіліся сапраўднымі фанатамі сваёй справы, і чытачы не маглі гэтага не адчуваць. Усякае бывала ў гісторыі гэтых выданняў, але мы ў сваёй кнізе пастараліся сканцэнтравацца толькі на добрым. Няхай іх так і памятаюць — як сімвал эпохі, якая назаўсёды сышла ў гісторыю».
Чытайце яшчэ:
Падручнік з адказамі на беларусафобныя стэрэатыпы. Блогер «daroha» Валер Руселік — пра новы відэапраект «Хрусь і папалам»
Царская Расія ці лукашэнкаўская РБ: дзе «Нашай Ніве» працавалася лягчэй
Назвалі лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру. Сярод пераможцаў — журналісты