Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!
БАЖ — гэта пра медыя. Таму наш сайт цяпер — baj.media.
Амаль 20 гадоў сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў размяшчаецца па адрасе baj.by і застаецца галоўнай крыніцай інфармацыі пра падзеі, выклікі, трэнды і магчымасці ў галіне медыя.
Сёлета наша каманда істотна пашырылася: цяпер мы не толькі пішам навіны, аналітыку і крутыя тэксты, уздымаем дыскусійныя тэмы і збіраем усе магчымасці для медыйшчыкаў, але і робім усё гэта ў відэа на ТікТоку.
Аднак цяпер мы сутыкнуліся з пагрозай адабрання беларускімі ўладамі нашага любімага даменнага імя Baj.by. Актыўныя дзеянні ўладаў у гэтым напрамку пачаліся адразу пасля апублікавання намі пазіцыі адносна правядзення Форуму аб кіраванні інтэрнэтам.
Разумеючы небяспеку, ад сёння сайт БАЖ пераехаў на новы міжнародны адрас.
БАЖ — гэта пра медыя. Таму наш сайт цяпер — baj.media. Мы просім усіх запомніць яго, замяніць яго ў закладках і падпісках ужо цяпер! БАЖ — baj.media.
Наша электронная пошта таксама змяняецца. Просім вас замяніць яе ў кантактах ужо цяпер, каб вашыя лісты памылкова не трапілі да ўладаў:
Асноўная паштовая скрыня арганізацыі і рэдакцыі сайта: office@baj.media
Адрас для міжнародных кантактаў: intercomm@baj.media