Выйшла аўдыякніга «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч у перакладзе Сяргея Дубаўца
Апошнюю — пятую — кнігу аўдыяверсіі дакументальна-мастацкай хронікі Святланы Алексіевіч «Галасы Утопіі» выпусціў фонд Kamunikat разам з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. Зараз цыкл можна цалкам паслухаць ў аўдыяфармаце, піша Вellit.info.
Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat абвясціла пра пачатак выдання аўдыяверсіі цыклу «Галасы Утопіі» у чэрвені 2023 года. Творы набелеўскай лаўрэаткі загучалі галасамі беларускіх актораў. «Час сэканд хэнд» чытаюць Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз. Пераклад кнігі на беларускую мову зрабіў журналіст Сяргей Дубавец.
Усе пяць кніг цыклу будуць выстаўлены ў свабоднае карыстанне на інтэрнэт-рэсурсе Kamunikat у серыі «Кнігі бяз літар». Гэта раманы «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд». Пісьменніца працавала над імі на працягу сарака гадоў. Для апошняга выдання скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
Праект «Галасы Утопіі», прысвечаны выданню цыкла кніг нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч на беларускай мове ў найноўшым перакладзе лепшых літаратараў Беларусі, стартаваў у 2018 годзе на краўдфандынгавай платформе «Вулей». Ён стаў самым маштабным у гісторыіі беларускага краўдфандынгу, а таксама адным з найбуйнейшых у СНД. Кнігі перадаваліся ў фонды бібліятэк Беларусі.
У 2023 годзе, па паведаменнямі незалежных беларускі медыяў, творы Алексіевіч пачалі ўбіраць з беларускіх бібліятэк.
Чытайце яшчэ:
«Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси
Лепельская раёнка пазбавілася рубрыкі пра гарадскія праблемы
«Журналісты сутыкаюцца з праблемамі, якія ставяць пад пагрозу само існаванне медыяў». Што абмяркоўвалі беларусы ў Сейме Літвы