Вярхоўны Суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Паўла Мажэйкі 17 кастрычніка
У гэты ж дзень будзе разгляд апеляцыйнай скаргі адвакаткі Юліі Юргілевіч.
Нагадаем, 26 ліпеня Гродзенскі абласны суд вынес прыгавор журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку і былой адвакатцы Юліі Юргілевіч. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Паўлу 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юліі — 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі запрасіў пракурор Дзмітрый Сініла.
Паўла і Юлію судзілі паводле ч. 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна групай асоб па папярэдняй змове. Іх абвінавацілі ў перадачы звестак тэлеканалу «Белсат» у лютым–сакавіку 2022 года, што расцанілі як «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці». (3 лістапада 2021 года беларускія ўлады прызналі тэлеканал «Белсат» «экстрэмісцкім фармаваннем».) У справе няма ніякіх прамых доказаў віны, а такія жорсткія тэрміны былі прысуджаныя на падставе двух званкоў па тэлефоне.
Чытайце яшчэ:
Журналістка, якая працавала ў акупацыі: Аднакласнік з Беларусі казаў, што я хлушу, бо не могуць бамбіць Чарнігаў
Репортеры нуждаются в касках, бронежилетах и психологической помощи. С какими вызовами сталкиваются медиа в Израиле?
Дачку журналіста Змітра Лупача Святлану будуць судзіць 16 кастрычніка