• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вядоўца Гомельскага тэлебачання пахвалілася граматай ад КДБ і МУС. Напярэдадні міліцыя затрымала яе калег

    Вядоўца Гомельскага тэлебачання Ганна Плахатнюк выклала ў Інстаграм граматы. І хоць інфармацыя на іх часткова замазаная, можна разабраць, што прапагандыстку ўганаравалі Гомельскае ўпраўленне КДБ, а таксама ўпраўленне МУС Гомельскага аблвыканкаму «за ўзаемадзеянне», піша "Флагшток".

    Напярэдадні атрымання граматы ад КДБ, 5 мая, на Гомельскім тэлебачанні затрымалі чатырох журналістаў. Раней праваабаронцы звязалі іх з гомельскім радыё. Згодна крыніцам Флагштока, журналісты працуюць на Гомельскім тэлебачанні (а радыё ўваходзіць у яго склад). Іх затрымалі падчас агульнага сходу супрацоўнікаў тэлебачання. Меркаваная падстава — удзел журналістаў у закрытым чаце. Са слоў крыніцы, адзін з удзельнікаў чату здаў яго карыстальнікаў супрацоўнікам міліцыі.

    Ці звязаныя гэтыя падзеі між сабой, невядома.

    Пра Ганну Плахатнюк вядома, што яна раней працавала судэкспертам у сферы лічбавых тэхналогій. Сёння працуе на Гомельскім тэлебачанні, дзе ў студыі агучвае навіны, у тым ліку і прапагандысцкія тэзісы. Жанчына ў сацсетках, а таксама ў эфіры, выкарыстоўвае іншае прозішча — Гардзеева.

    Яшчэ перад публікацыяй Флагштока Плахатнюк выдаліла фотаздымкі грамат са свайго Інстаграма.

    Чытайце яшчэ: 

    У Гомелі 15-суткавым арыштам пакаралі супрацоўніцу Тэлерадыёкампаніі «Гомель»

    У Гомелі судзяць журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса

    Чатыры супрацоўнікі гомельскага абласнога радыё апынуліся за кратамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці