Чатыры супрацоўнікі гомельскага абласнога радыё апынуліся за кратамі
Чатырох супрацоўнікаў дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Гомель» пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі па абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Супрацоўнікаў радыё «Гомель плюс» — галоўнага рэдактара Сяргея Краснабарода, радыёвядоўцаў Жанну Мініну і Анастасію Грыцэнку, а таксама гукарэжысёра Арцёма Васількова затрымалі 5 траўня наўпрост на працоўных месцах, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Іх аддміністрацыйныя справы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП разглядаліся 6 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна — па суседстве з тэлерадыёкампаніяй.
У прыватнасці, Сяргей Краснабарод атрымаў 15 сутак арышту.
Ён адзін са старэйшых супрацоўнікаў абласной тэлерадыёкампаніі. Актыўнічаў у сацыяльных сетках. Жана Мініна вядомая слухачам сваімі рэпартажамі, якія «выкрываюць» прыхільнікаў пераменаў і «фэйкі».
Пакуль невядома, ці застануцца надалей працаваць арыштаваныя супрацоўнікі кампаніі. Практыка паказвае, што пасля адбыцця пакарання адміністрацыйным арыштам «сядзельцаў» звычайна звальняюць за прагулы, робячы адпаведны запіс у працоўных кніжках.
Чытайце яшчэ:
Кіберзброя. Як выявіць маніпуляцыі з візуальным кантэнтам?
Journalism is not a crime! Журналісты знялі прыгожы ролік з акцыі БАЖ і ЛСЖ у Вільні
Андрэй Пачобут дапускаў, што яго могуць расстраляць