• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Пачобут дапускаў, што яго могуць расстраляць

    Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў былы вязень, які перасякаўся з Андрэем Пачобутам у гродзенскай турме.

    «Пачобут быў у стойкім стане духу, — кажа вязень. — У той жа час ціск на яго быў вялікі. У прыватнасці, ён дапускаў, што яму прысудзяць вышэйшую меру пакарання».

    Вязень не ведае, гэта было дапушчэнне Пачобута ці гэтым вязня страшылі.

    Андрэй Пачобут таксама дапускаў, што палітвязняў могуць расстраляць у выпадку ўступлення Беларусі ў вайну.

    «Псіхозы — звычайны стан свядомасці чалавека ў турме, з улікам таго, у якіх умовах там трымаюць людзей лукашысты, — кажа вязень. — Псіхатычныя прыступы там здараюцца нярэдка. У некаторых псіхіка проста едзе. Я сядзеў з адным такім палітвязнем (прозвішча ёсць у Рэдакцыі. — НН)».

    Перасякаўся былы вязень і з гродзенскім журналістам і грамадскім дзеячам Паўлам Мажэйкам. Яго таксама спрабуюць зламаць: па надуманых падставах кідаюць у ШІЗА. Мажэйка, па словах вязня, пачаў насіць акуляры, трохі хварэў, але трымаецца выключна мужна.

    У выключна катавальных умовах у турме трымалі людзей з «групы Аўтуховіча», зняволенне цяжка давалася Любові Разановіч, кажа былы вязень. Яна жонка праваслаўнага святара з‑пад Брэста, у якога Аўтуховіч нейкі час начаваў. Арыштавалі і асудзілі на гіганцкія тэрміны і самога святара, і яго жонку, і сына.

    Праваабарончы рэсурс dissidentby.com усяго ў турме Гродна на сёння налічвае 84 палітвязняў, але гэтыя лічбы няпоўныя, бо не ўсе імёны вядомыя. Сярод зняволеных у Гродне, у прыватнасці, 19-гадовая Аніта Бакуновіч.

    Па словах былога вязня, утрыманне ў катавальных умовах моцна мяняе людзей. Большасць з іх напаўняе прага помсты і аднаўлення справядлівасці. Многія, хто да турмы меў памяркоўныя погляды, робяцца настроенымі радыкальна, кажа былы вязень, які асабіста перасякаўся з дзясяткамі палітычных.

    Чытайце яшчэ: 

    Трагедия маленьких шагов: как иностранные медиа помогли Лукашенко удержаться

    Кіберзброя. Як выявіць маніпуляцыі з візуальным кантэнтам?

    Отказ от принципа информационного суверенитета. Что эксперты увидели в белорусских госСМИ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці