«Вы — неверагодныя людзі». Дар’я Чульцова падзякавала ўсім за падтрымку
Журналістка і былая палітзняволеная Дар'я Чульцова ў сваім Інстаграме падзякавала ўсім, хто гэтыя два гады падтрымліваў яе.
«Трэці дзень я ўжо дома і хачу сказаць усім вялікі дзякуй, што пісалі мне, што не забываліся. Дзякуй усім, хто піша зараз — прабачце, калі камусьці не магу адказаць. Гэта праўда вельмі цяжка. Проста хачу сказаць усім дзякуй.
Я да гэтага часу не магу паверыць у тое, што адбываецца і ў тое, што адбываецца з Кацяй. Я спадзяюся, што ўсё ж хутка скончыцца.
Вы — неверагодныя людзі. Проста столькі падтрымкі — я не думала, што калі-небудзь у жыцці ў мяне будзе такая падтрымка. Дзякуй усім вялікі!», — гаворыць Дар’я ў відэа, якое яна запісала для свайго Інстаграма.
Журналісткі Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева былі асуджаныя за прамы эфір з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «Плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада. Дар’я напачатку верасня выйшла на волю, Кацярыне летам прысудзілі 8 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве».
Чытайце яшчэ:
Журналістка Дар’я Чульцова выйшла на волю пасля амаль 2 гадоў калоніі
«З 24 лютага беларусы сталі менш давяраць сацсеткам і Telegram-каналам». Вынікі даследавання па лічбавай бяспецы беларусаў
Будні прафанацыі: як “саўбелаўскія” прапагандысты сталі хэдлайнерамі Дня беларускага пісьменства