• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Востра адчуваецца недахоп галасоў зняволеных журналістаў». Дыпламаты ў Беларусі звярнуліся з адкрытым лістом

    У Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў дыпламаты, якія знаходзяцца ў Беларусі, накіравалі лісты падтрымкі ўсім 33 зняволеным прадстаўнікам медыя. Тэкст апублікавала амбасада Германіі.

    — На сёння ў Беларусі несправядліва знаходзяцца ў зняволенні 33 журналісты і работнікі СМІ, — падкрэсліваюць у сваім звароце дыпламаты. — У публічнай сферы Беларусі востра адчуваецца недахоп іх галасоў.

    Паводле ацэнкі дыпламатаў, шматлікія рэпрэсіі супраць журналістаў і работнікаў СМІ ў Беларусі з’яўляюцца парушэннем міжнародных абавязкаў, прыхільнасць да якіх Беларусь як чалец Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, прызнае сама.

    — Кожнаму і кожнай з 33 работнікаў СМІ, якія несправядліва знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі, сёння быў накіраваны ліст. Ніводны з гэтых адважных галасоў не забыты. І ніводны з іх забыты не будзе, — адзначаюць прадстаўнікі заходніх краін.

    Ліст падпісалі прадстаўнікі дыпламатычных місій Германіі, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Швецыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі.

    Нагадаем, што ў 2013 годзе Генеральная Асамблея ААН прызначыла 2 лістапада Міжнародным днём спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў. У рэзалюцыі асуджаецца ўсялякае прымяненне сілы супраць работнікаў СМІ — у тым ліку і ў форме пазбаўлення волі.

    Чытайце яшчэ:

    «34. Гэта не лічбы, а нашы сябры і блізкія за кратамі». Марафон салідарнасці са зняволенымі журналістамі працягваецца

    ПЦ «Вясна»: з’явілася інфармацыя пра затрыманне тэлевядоўцы і спявачкі Ларысы Грыбалёвай

    Былы супрацоўнік TUT.BY Аляксандр Дземідовіч выпусціў кнігу сваіх успамінаў «Записки несостоявшегося «химика»»

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці