• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Валер Руселік (блогер Daroha): Прызнанне маіх сацсетак экстрэмісцкімі – гэта паскудства. Нагодаў для віншавання я не бачу

    Пра тое, як прызнанне кантэнту экстрэмісцкім адбіваецца на блогерах? Як працаваць у новых умовах? Дзе знайсці свайго гледача? І як раскруціць канал на беларускай мове, у эфіры радыё Ўнэт распавёў блогер Валер Руселік.

    Сацыяльныя сеткі Валерыя Руселіка (блогер Daro­ha) прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Суд Ленінскага раёну Горадні паглядзеў YouTube, Face­book, Tik­Tok ды Twit­ter блогера і вырашыў, што яны пагражаюць нацыянальнай бяспецы.

    Больш за тое, небяспеку стабільнасці нашай квітнеючай Радзімы нясуць нават лагатыпы «Daro­ha» і «ЧБ», якімі карыстаецца Валер.

    Сцісла ў размове:

    • Я б не сказаў, што прызнанне каго-кольвек экстрэмістам – гэта знак якасці. Калі вас пабілі дручком, гэта не азначае, што ў вас пабачылі ворага, якому варта супрацьстаяць. Гэта проста дробязнае паскудства.

    • Рэжым спадзяецца, што праз новы статус частка аўдыторыі ад мяне адпішацца. Прычым экстрэмісцкай прызналі нават маю старонку ў Face­book, на якую падпісаныя мае сваякі, сябры, аднакласнікі. І што цяпер усім ім трэба будзе адпісацца, каб не патрапіць пад артыкул?

    • Калі ты працуеш на Беларусь, табой пачынаюць цікавіцца беларусафобы. Ты любіш сваю краіну, а ў вачах беларусаненавіснікаў – гэта злачынства. Яны заклікаюць любіць персанальна Лукашэнку, Савецкі саюз і Расею.

    • Я намагаюся рабіць тэмы, якія «не выстрэльваюць». У Беларусі на сённяшні дзень інфармацыйнай павесткай валодае рэжым Лукашэнкі, а ўсе яго апаненты проста рэагуюць на гэты інфармацыйны шум. А мне падаецца, што менавіта мы павінны задаць павестку, толькі так можна быць наперадзе і дыктаваць нешта сваё.

    Чытайце яшчэ: 

    Мининформ включил медиа «План Б» в список «экстремистских материалов»

    Ольга Лойко: Если есть идея, как освободить политзаключенных без переговоров и уступок, озвучьте, но я ее не вижу

    Публікацыя фільма пра пратэсты выклікала гучны рэзананс. Прычына — у бяспецы. Што кажуць аўтар і медыя?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці