• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ваенкар Пегаў: Мінабароны Расіі распрацавала спісы непажаданых ваенных блогераў

    Ваенны карэспандэнт Сямён Пегаў заявіў, што высокапастаўленыя супрацоўнікі Мінабароны Расіі распрацавалі чорныя спісы прапагандыстаў, што недастаткова захоплена асвятляюць вайну, і плануюць дамагацца завядзення супраць іх крымінальных і адміністрацыйных спраў.

    Па словах Пегава, у спісы трапілі ён сам, Крысціна Патупчык, Юрый Падаляка і інш.

    Ваенкар абурыўся тым, што генералы тым самым парушаюць указанні Пуціна аб «сумленным асвятленні» вайны.

    «Выкажам здзіўленне, як, напрыклад, у непажаданых для асвятлення «спецаперацыі» каналах апынуўся той жа Рыбар, дзе прароблівалі велізарную аналітычную і тлумачальную працу, у чыіх патрыятычных матывах сумнявацца не прыходзіцца. Ці, напрыклад, Падаляка — да якога, вядома, можна ставіцца па — рознаму — але чалавек, на хвілінку — сабраў 200 млн рублёў на дапамогу фронту (гэта значыць, хтосьці ў Мінабароне скраў, не забяспечыў фронт — а ён сабраў і забяспечыў і цяпер у спісе не заслугоўваюць даверу). Нейкім чынам там апынулася і Патупчык, да якой у нас у праекце war­gonzo хай і было заўсёды неадназначнае стаўленне, але яна сабрала каманду, якая на чале з Катрусяй рэальна стварае жывы і па-сапраўднаму не трывіяльны кантэнт аб «спецаперацыі» (іх абедзвюх, дарэчы, нядаўна ўзнагароджваў ордэнамі Пушылін)», — напісаў Пегаў. 

    «Калі складанне спісаў непажаданых — гэта і ёсць спосаб выбудаваць з намі дыялог, то такі падыход выглядае як мінімум сумніўным. Заткнуць рот і ўзяць пад казырок — думаецца, Вярхоўны Галоўнакамандуючы зусім не гэта меў на ўвазе, калі адкрыта і публічна заявіў яшчэ ў самым пачатку вайны — рэпарцёры і журналісты павінны распавядаць пра СВА праўду. Народ мае на яе права», — рэзюмуе ваенкар.

    Чытаць яшчэ: 

    КДБ унёс у «тэрарыстычны спіс» журналістак Tut.by Вольгу Лойку і Алену Талкачову

    Да Паўла Мажэйкі не пусцілі…следчага

    Телеканал «Гродно Плюс» извинился за упоминание в эфире Юрия Дудя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці