• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады рыхтуюць новыя папраўкі ў закон аб СМІ: каб быў сіметрычны адказ на «недружалюбныя выпады»

    Адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі пад  старшынствам Генадзя Давыдзькі, дзе абмяркоўваліся папраўкі ў закон аб СМІ на фоне «новых выклікаў аўтэнтычнасці беларускай дзяржавы».    

    Як удакладняецца на сайце ніжняй палаты «парламента», удзельнікі абмеркавалі пытанне аб праекце зменаў закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

    Са справаздачы вынікае, што дакумент унесены ў Палату прадстаўнікоў 30 сакавіка Саветам міністраў, яго бягучы статус абазначаны фармулёўкай «падрыхтоўка да першага чытання». Адказнай за падрыхтоўку пакета прапаноў прызначана колішняя кіраўніца Міністэрства інфармацыі Лілія Ананіч, вядомая сваім зацятым змаганнем на пасадзе з незалежнай журналістыкай.

    Падчас нарады з аргументацыяй на карысць неабходнасці ўнясення карэктываў у заканадаўства выступіў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч. Па яго словах, гэта абумоўліваецца «забеспячэннем канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі, абаронай дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекай у сферы масавай інфармацыі».

    Чыноўнік удакладніў, што закон «Аб сродках масавай інфармацыі» прыводзіцца ў адпаведнасць з правапрымяняльнай практыкай, а таксама нормамі абноўленай Канстытуцыі Беларусі і актамі кіраўніка дзяржавы, якія закранаюць праваадносіны ў інфармацыйнай сферы.

    Варта нагадаць, што зусім нядаўна, у 2021 годзе, закон аб СМІ ўжо зведаў шэраг навацый у бок больш жорсткіх наступстваў для медыйнай супольнасці. Сярод іншага журналістам забаранілі рабіць наўпроставыя ўключэнні з масавых пратэстаў, выключылі магчымасць публікаваць вынікі апытанняў, крыміналізавалі распаўсюд персанальных дадзеных чыноўнікаў, увялі дадатковыя падставы блакаваць любы друкаваны і інтэрнэт-рэсурс. 

    Тым не меней, на перакананне дэпутаткі Лілія Ананіч, новыя знешнія выклікі ва ўмовах «гібрыднай атакі» на Беларусь патрабуюць адэкватнай ацэнкі сітуацыі ў сферы масавай інфармацыі.

    І хоць на гэтым момант змест законапраекта не абнародаваны, аднак, па словах дэпутаткі, прапанаваныя папраўкі пашыраць магчымасці рэгулятара «адэкватна і аператыўна рэагаваць на дэструктыўныя працэсы ў СМІ і інтэрнэт-прасторы».

    Так, найбольш істотныя навацыі прапануюцца ў плане «сіметрычнага адказу» на выпады недружалюбных краін у дачыненні да беларускіх медыя, а таксама ў рэгуляванні функцыянавання навіновых агрэгатараў, якія карыстаюцца набольшай папулярнасцю. Верагодна, гаворка пра абмежаванне доступу да замежных рэсурсаў, якія беларускія ўлады занясуць у спіс «непажаданых». 

    Як выказалася Лілія Ананіч, калі СМІ на сучасным этапе — гэта «зброя», адпаведна, і «боекамплект» з усёй інфраструктурай павінен быць заточаны паводле апошняга слова дзяржаўнага права.

    Фактычна цяпер улады прызнаюць «законнымі» сродкамі масавай інфармацы толькі лаяльныя афіцыйныя медыі, якія працуюць паводле загадзя ўзгодненага і падкантрольнага парадку дня. Уся іншая медыйная альтэрнатыва ў краіне на гэты момант знішчаная, неангажаваны пункт гледжання можна атрымаць толькі з рэсурсаў, якія працуюць для беларускіх карыстальнікаў за мяжой.     

    Нагадаем, за кратамі цяпер 35 супрацоўнікаў медыя.

    Чытайце яшчэ:

    Вольга Класкоўская: Як тут не параноіць, калі ў ваннай ляжыш, а да цябе ГУБАЗіК урываецца?

    Стваральніца падкаста «Вясна прыйдзе»: Меншае, што мы можам зрабіць, — гэта ведаць пра досвед людзей, якія побач з намі

    Фатаграфіі беларускай арт-групы «Правінцыя» ўвайшлі ў міжнародны выставачны праект «Вонкавы погляд на Вільнюс»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці