• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Удзельнікаў журналісцкай фотасесіі ў Віцебску аштрафавалі

    Зміцер Казакевіч і Алена Сцяпанава атрымалі штрафы ў 20 базавых велічыняў кожны (3 млн бел. рублёў), а Алена Шабуня - 18 базавых за парушэнне арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў).

    Слуханні адміністрацыйных справаў журналістаў, якія сфатаграфаваліся на фоне гарадскога графіці напярэдадні 5 лістапада, адбыліся ў судзе Чыгуначнага раёна г. Віцебска (вул. Будзённага, 5).

    Разгляд справы Казакевіча суддзёй Аленай Цыганковай заняў каля 30 хвілін. З боку абвінавачання выступаў складальнік пратакола, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Чыгуначнага раёна Віцебска Аляксандр Рыбакоў. Ён сказаў, што “фотасесія” была “акцыяй”, бо, маўляў, так пісалі ў інтэрнэце. Вынік — штраф у 20 базавых велічыняў (3 000 000 беларускіх рублёў).

    Пасля абедзеннага перапынку падобны судовы працэс адбыўся і над журналісткай Аленай Сцяпанавай. Суддзя Дзяніс Губанаў прызнаў яе вінаватай у парушэнні парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў і таксама прызначыў штраф у 20 базавых велічыняў.

    Пазней той жа суддзя вынес рашэнне аштрафаваць Алену Шабуню на 18 базавых велічыняў. Меншыя памеры штрафу Дзяніс Губанаў патлумачыў тым, што ў яе трое дзяцей, сярод якіх двое непаўнагадовых.

    Па звестках службы маніторынгу ГА “БАЖ”, усяго заведзена сем адміністрацыйных спраў. Наступныя суды прызначаныя на 1 снежня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці