У Вільню прыязджае выстава беларускіх фатографаў «Я хачу дадому»
1 чэрвеня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца адкрыццё мультымедыйна-выставачнага праекта пра Мінск «Я хачу дадому» і прэзентацыя аднайменнага альбома.
У праекце прынялі ўдзел фатографы Караліна Палякова, Мікіта Кірыенка, Уладзімір Маляўка, Андрэй Дубінін, Максім Багдановіч, Ана Мацкевіч і Ганна Верас.
Акрамя фота Мінску беларускіх фатографаў у эміграцыі на выставе можна будзе пачуць саўдндскейп Мінску, пабачыць AR-аб’екты, паглядзець фільм, папакутаваць у Пакоі Спакою (які не даваў пакою прапагандыстам у свой час) і нават… забраць Мінск дадому — у выглядзе паштовак і альбому Take Minsk Home.
Выстава працягнецца да 15-га ліпеня.
Праект створаны на валанцёрскіх пачатках беларускім арт-гуртом Heartbreaking Performance, які базуецца ў Варшаве.
Чытайце яшчэ:
Манипулирование и другие фокусы: как пропаганда редактирует реальность
«До особого распоряжения». С 1 июня Польша закрывает движение фур из Беларуси и России через польско-белорусскую границу
Беларускую незалежную журналістку не прапусцілі ва Украіну. Перад гэтым Ecolines не пасадзіў яе ў аўтобус