• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Вільні адбыліся заключныя сесіі трох адукацыйных курсаў ГА “БАЖ”

    Слухачы курсаў выконвалі задачы, якія замацоўвалі атрыманыя веды.

    Былі падведзеныя вынікі адукацыйнага курсу «Фотапраект: ад ідэі да прасоўвання». Навучанне ў межах гэтага курса праходзіла ў некалькі этапаў: інтэнсіў расійскага дакументальнага фатографа Мішы Дамажылава, праца над персанальнымі праектамі пад куратарствам беларускага фотажурналіста Сяргея Балая, выстава ў Мінску і майстар-клас у Вільні.

    Выставу фотапраектаў пад агульнай назвай «Маладосць. Беларусь»  можна паглядзець у музеі Петруся Броўкі, а таксама на сайце ГА “БАЖ”.

     

    Слухачы навучальнага курсу “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я” ў Вільні пайшлі “ў поле” — была пастаўленая задача ў максімальна кароткія тэрміны стварыць гатовы відэасюжэт.

    Агулам задачай курсу было дапамагчы журналістам стаць універсальнымі: прафесійна здымаць, мантаваць відэа, самастойна шукаць тэмы сюжэтаў, працаваць у кадры і за кадрам.

    У Вільні заняткі праводзіў рэдактар сайта belsat.eu Зміцер Ягораў.

    Зміцер Ягораў пасля прагляду відэаролікаў, якія зрабілі навучэнцы курсу, пажадаў не баяцца і надалей працаваць з відэа, якое дае вялікія магчымасці для творчага выяўлення, пошуку падыходаў у асвятленні падзей.

    Марына Загорская, якая з’яўляецца куратарам адукацыйных праграм, падкрэслівае, што курсы — толькі першыя крокі ў новым кірунку прафесійнай дзейнасці. Яна заклікала ўсіх як мага больш працаваць самастойна. Ды прывяла ў прыклад Таццяну Ткачову, якая ўвайшла ў лік пераможцаў фотафестывалю „Vil­ni­aus fotografi­jos ratas“. Таццяна прайшла некалькі адукацыйных курсаў ГА «БАЖ» і шмат займалася самастойна.

     

    Задачай курсу “Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ” было паказаць, як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ ды сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі.

    Асаблівая ўвага была накіравана на распрацоўку практычнай стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі і месэнджарамі для кожнага ўдзельніка.

    У Вільні са слухачамі працаваў журналіст «Громадське» Андрэй Баштовы.

    «Хачу адзначыць, што найлепш працаваць з групаю, якая ўжо знаёмая з механікаю сацыяльных сетак. Тады мая задача зводзіцца да таго, каб паказаць, што трэба ўвесь час змяняцца разам з тэхналогіямі, удасканальвацца. Я вельмі ўдзячны Паўлюку Быкоўскаму, бо адчуваецца, што людзі, якія праслухалі яго лекцыі, вынеслі для сябе пэўныя веды і зрабілі высновы. Наша група была вельмі розная, людзі дзяліліся сваім досведам, нейкімі знаходкамі, а іншыя навучэнцы пераўтваралі гэты досвед пад свае патрэбы, за гэтым цікава было назіраць», — падзяліўся Андрэй Баштовы ўражаннямі ад працы з беларускімі журналістамі.

    Адукацыйныя праграмы ГА “БАЖ” карыстаюцца папулярнасцю ў сябраў арганізацыі, бо яны даюць  цудоўную магчымасць засвоіць новыя веды і навыкі, падвысіць сваю кваліфікацыю.

    Навучальны курс «Эфектыўныя прэс-службы» (заяўкі да 6 сакавіка)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці