Навучальны курс «Эфектыўныя прэс-службы» (заяўкі да 6 сакавіка)
11.03.2017 — 29.04.2017. Мінск-Вільня
Калі вы хочаце, каб пра вашу кампанію ці арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, калі ў вас ёсць жаданне заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў і, нарэшце, калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё — далучайцеся да нашага курса «Эфектыўныя прэс-службы».
ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:
-
З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй
-
Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ
-
Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць
-
У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а калі — круглы стол, ці увогуле медыясняданак
-
Якія «фішкі» дазволяць стаць самым запамінальным падчас удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве
-
Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень
-
Як прымусіць сацсеткі «танчыць пад вашу дуду»
-
Як крок за крокам ствараць брэнд сваёй арганізацыі
Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію мерапрыемства ці кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.
Пасля курсу «Эфектыўныя прэс-службы» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.
ТРЭНЕРЫ І ЭКСПЕРТЫ: Аляксандр Люшкевіч, PR/медыяспецыяліст Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Вольга Герасенка, кіраўнік аддзела рэкламы і камунікацый ААТ «Авіякампанія «Белавія», Таццяна Кнацько, PR-мэнэджэр ММАЦ імя Й.Раў, Крысціна Мурашова, дырэктарка Установы «Студэнцкая фабрыка думкі» (БОСС), Вольга Сталярова, PR-спецыяліст міжнароднага фонду ІДЭЯ, Андрэй Эзерын, дырэктар Камунікацыйнага агенцтва EZERIN‘COM
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:
Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, дзяржаўных і бізнес-устаноў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
АПІСАННЕ КУРСА:
Курс «Эфектыўныя прэс-службы» распачнецца 11.03.2017 і і завершыцца — 29.04.2017. Складаецца з сямі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.45
Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR) да 6.03.2017.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.