• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебску памёр грамадскі дзеяч і журналіст Ігар Несцераў

    Ігар Несцераў быў сярод тых, хто фармаваў культурную аўру Віцебска. Яму быў 61 год.

    Пра смерць Ігара Несцерава паведамілі калегі. Паводле іх, яго не стала 13 студзеня.

    «Ігар быў неабыякавым і актыўным віцяблянінам. Рэдактар газеты «Витебские деловые новости», заснавальнік газеты «Телевестник», дэпутат Віцебскага гарсавета (1990—1997), у апошнія гады ён не заставаўся безуважным да падзей у нашым горадзе і краіне», — адзначана на старонцы Ігара Несцерава ў фэйсбуку.

    Ігар Несцераў адстойваў справядлівасць, не быў абыякавым да тых, хто трапляў пад пераслед улады, кажуць пра яго калегі.

    «Ён умеў змагацца за свае правы і вучыў гэтаму іншых. Быў неабыякавым да таго, што адбываецца ў горадзе, удзельнічаў у любых карысных грамадскіх ініцыятывах. Такія людзі павінны быць у мясцовай уладзе», — адзначаюць яны.

    Ігар Несцераў меў тэхнічную адукацыю. Быў выпускніком Ленінградскага тэхналагічнага інстытута халадзільнай прамысловасці (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт нізкатэмпературных і харчовых тэхналогій).

    Пасля дэпутацкай дзейнасці ў канцы 1990‑х і пачатку 2020‑х гадоў рэдагаваў інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік «Витебские деловые новости». Гэта была газета для тых, хто «аддае перавагу веданню праўды». Яе заснавальнікам была Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці.

    Пазней заснаваў газету «Телевестник».

    Ігар Несцераў цікавіўся гісторыяй, культурай, мастацтвам. У апошнія гады супрацоўнічаў з музеем гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Пра яго кажуць, што ён адзін з тых, хто фармаваў культурную аўру горада.

    Чытайце яшчэ:

    «Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты

    Президент “Радио Свобода” Джейми Флай: “Мы вернемся в Минск и снова откроем там бюро. Это вопрос времени”

    Разгляд апеляцыі Сергея Сацука прызначаны на пачатак лютага. За кратамі журналіст мае праблемы са здароўем

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці