• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве прайшоў пікет у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў

    Каля прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве прайшоў пікет у падтрымку Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Андрэевай і іншых затрыманых журналістаў. 

    Падчас пікету супрацоўнікі «Белсату» і іншыя беларускія медыйшчыкі патрабавалі вызвалення Ірыны Слаўнікавай, а таксама журналістаў тэлеканалу, якія знаходзяцца за кратамі

    — Мы дамагаемся павелічэння санкцый супраць тых асоб, якія адказныя за парушэнні правоў чалавека, — заявіла на пікеце дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

    Спадарыня  Рымашэўская-Гузы заклікала калегаў да салідарнасці, цярплівасці і надзеі.

    — Іра, Каця, спадар Уладзімір Мацкевіч, Дар’я Чульцова, нашы калегі з іншых СМІ, прафесіяналы, патрыёты, адданыя справе людзі. Менавіта такіх людзей беларуская хунта — гэта нават не рэжым, гэта хунта, якая ўтрымлівае ўладу сілай пасля ганебна прайграных выбараў — садзіць за краты альбо выштурхоўвае з краіны! –  заявіў намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.

    Беларускія журналісты перадалі петыцыю ў прадстаўніцтва Еўракамісіі.

    — Мы, журналісты тэлеканала «Белсат», звяртаемся да Еўракамісіі з петыцыяй у справе ўвядзення персанальных санкцыяў супраць усіх функцыянераў і супрацоўнікаў служб, судовай і пенітэнцыярнай сістэм, датычных да пераследу незалежных медыяў у Беларусі», — было сказана ў дакуменце.

    Журналістцы Кацярыне Андрэевай у ліпені прысудзілі 8 гадоў калоніі за «здраду радзіме». Прысуд журналістцы Ірыне Слаўнікавай павінны агучыць заўтра. Пракурор запатрабаваў для яе 4 гады калоніі.

    Чытайце яшчэ:

    “Мне страшна ацэніць гэтыя страты колькасна”: паспрабавалі высветліць, чаму «Белсат» выдаляе праграмы Сяргея Будкіна

    Да юбілею Тацяны Сапач выйшла яе вялікая кніга

    Суд у Гомелі: няволя за фотаздымак расійскай вайсковай тэхнікі ў цэнтры горада

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці