• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Telegram-канал расійскага выдання Daily Storm

    У абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Мінінфарм, з’явіўся Telegram-канал спецыфичнага расійскага выдання Dai­ly Storm (ідэнтыфікатар t.me/stormdaily). Яго змест прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» паводле рашэння суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 7 чэрвеня 2024 года.

    Фота: Vitaliy Haiduk для pexels.com

     
    Гэты Telegram-канал мае амаль 82 тысячы падпісчыкаў. Рэдакцыя публікуе расійскія і міжнародныя навіны, у тым ліку пра падзеі ва Украіне, паказваючы іх часцяком у праўладным ракурсе. Напрыклад, 11 чэрвеня  галоўным матэрыялам стаіць тэкст з назвай «Космические цены на жилье и безработица. Жители ЕС рассказали, что принесли в их страны миллионы украинских беженцев».

    Ці вось спіс самых чытаных тэкстаў гэтага сайта за апошні месяц:

    Скрыншот з сайта Dai­ly Storm

    Сеткавае выданне Dai­ly Storm створана ў 2017 годзе і афіцыйна зарэгістравана расійскай Федэральнай службай нагляду ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый. Галоўны рэдактар інфармацыйнага рэсурсу — Аляксей Таразевіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці