• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У шырокі доступ трапіла «Жоўтая кніга» — хроніка падзей у СМІ 1995–1997 гадоў

    Дзякуючы kamunikat.org  знакамітую «Жоўтую кнігу» цяпер можна спампаваць у фармаце pdf.

    «Жоўтая кніга» – гэта хроніка найбольш важных падзеяў, якія адбываліся на Беларусі ў 1995 — 1997 гадах у СМІ. Складальнікі маніторынга карысталіся матэрыяламі, апублікаванымі ў друку, і інфармацыяй, атрыманай непасрэдна ад пісьменнікаў, журналістаў і праваабарончых арганізацыяў.

    Зборнік быў выдадзены Беларускім ПЭНам у 1998 годзе. Галоўным ініцыятарам выдання быў Карлас Шэрман. 

    Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай зазначае:

    «У лічбавым выглядзе з’явілася «Жоўтая кніга», важная для гісторыі праваабарончага руху Беларусі, а асабліва для Беларускага ПЭНа, таму што менавіта ПЭН тады (пад кіраўніцтвам Карласа Шэрмана) займаўся маніторынгам рэалізацыі свабоды слова, друку і інфармацыі ў Беларусі.

    Сёння маніторынгам у галіне медыя і правамі журналістаў займаецца БАЖ, а Беларускі ПЭН адсочвае сітуацыю з правамі чалавека ў сферы культуры і культурнымі правамі.

    Чытаючы «Жоўтую кнігу», можна занурыцца ў дзевяностыя. Улады часта апелююць да таго часу: маўляў, жыць стала лепш. Але ёсць сферы, дзе злачыннасць захавалася і квітнее, і сфера правоў чалавека, свабоды слова – адназначна адна з такіх. І журналісты, і дзеячы культуры, і звычайныя людзі, публічная пазіцыя якіх адрозная ад афіцыйнай, церпяць і не здаюцца ўжо не менш за чвэрць стагоддзя».

    Чытайце яшчэ:

    Галоўрэд Сяргей Календа: «Для “Мінкульта” самая вялікая перспектыва, калі ў Беларусі ён будзе ў кожным шапіку»

    Журналіст Дзяніс Івашын. 500 дзён за кратамі

    “Не выкарыстоўваць чалавека для ўласнай прафесійнай карысці”: як працаваць з людзьмі пасля трагедыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці