• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай істотна пагоршыўся зрок

    У асуджанай на 5 гадоў зняволення нібыта за “стварэнне экстрэмісцкага фармавання” Ірыны Слаўнікавай абвастрыліся праблемы са зрокам – перадусім наступствы дрэннага асвятлення ў следчых ізалятарах, дзе яе ўтрымлівалі да суда. Не спрыяюць і нагрузкі ў швейным цэху гомельскай калоніі № 4. 

     

    Як расказаў службе маніторынгу БАЖ муж журналісткі Аляксандр Лойка, асуджаныя па крымінальных артыкулах жанчыны, у ліку якіх і 52-гадовая Ірына Слаўнікава, надзвычай шмат працуюць у якасці амаль дармавых швачак на ўнутранай вытворчасці. Вольнага часу праз гэта практычна няма. 

    Затое нагадваюць пра сябе пабочныя эфекты з прычыны пастаяннай напружанасці для вачэй — спачатку ў прыцемках мінскага і гомельскага ізалятараў, а цяпер і за швейнай машынкай. Як вынік, за мінулы год зрок імкліва “прасеў”.       

    Паводле суразмоўцы, па-ранейшаму існуюць праблемы з карэспандэнцыяй — лісты даходзяць выключна ад родных, і тое толькі ад самых блізкіх. Допісы ад сяброў і калег папросту блакуюцца. 

    “Наступная планавая перадача будзе праз месяц-два — апошнюю да таго ўзялі, спадзяемся, не будзе праблем і з новай. Наконт магчымасці сустрэчы нешта будзе вядома пазней… Агулам жа, калі меркаваць па  атрыманых лістах, з настроем збольшага ўсё ў парадку — наколькі гэта наогул магчыма ў тых умовах”, — удакладніў Аляксандр Лойка.     

    Пры гэтым ён не валодае інфармацыяй, ці атрымала жонка статус “схільнай да экстрэмізму”, якім звычайна ў калоніях “узнагароджваюць” асуджаных паводле палітычных артыкулаў. Але дакладна вядома, што ў сярэдзіне снежня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў уключыла Ірыну Слаўнікаву ў пералік грамадзян, “якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.  

    Раней Аляксандр Лойка выступіў з ініцыятывай распачаць шырокія перамовы дзеля вызвалення беларускіх палітзняволеных. Кажа, што працэс у гэтым кірунку ідзе, аднак справа вымагае “надзвычайнай акуратнасці”. 

    Ірыну Слаўнікаву і Аляксандра Лойку затрымалі 30 кастрычніка 2021 года ў мінскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Мінска Максім Трусевіч асудзіў сужэнцаў на 15 сутак арышту кожнага нібыта за захоўванне ў сацсетках матэрыялаў,  прызнаных “экстрэмісцкімі”. Затым журналістка атрымала яшчэ столькі ж па абвінавачанні ў “дробным хуліганстве”, а неўзабаве стала вядома, што яе зрабілі падазраванай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — “арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. 

    У выніку Ірыну Слаўнікаву перавялі з ЦІП на Акрэсціна ў СІЗА № 1 Мінска, праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай і запатрабавала спыніць пераслед.   

    Праз некалькі месяцаў, у канцы красавіка 2022 года, Следчы камітэт паведаміў, што Ірыну Слаўнікаву таксама абвінавацілі ў “кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем” — на падставе ч. 1 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса. 

    На пачатку чэрвеня журналістку перавялі ў гомельскі СІЗА № 3, а ў канцы таго ж месяца ў абласным судзе пачаўся працэс, які зрабілі закрытым. Пасля неаднаразовых пераносаў і перапынкаў прадстаўніца дзяржабвінавачання Ірына Падкавырава запатрабавала для фігуранткі 4 гады зняволення. 

    Аднак суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля палічыў тэрмін “заніжаным” і 3 жніўня 2022 года прызначыў Ірыне Слаўнікавай па сукупнасці артыкулаў 5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

    Летась 6 снежня Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыйную скаргу адвакатаў асуджанай і пакінуў прысуд першай інстанцыі без зменаў. Неўзабаве Ірыну Слаўнікаву накіравалі для адбыцця пакарання ў гомельскую папраўчую калонію № 4.   

    Адрас для лістоў: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. 

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Шэсць наратываў, якія расійская прапаганда распаўсюджвае ў Босніі і Герцагавіне

    Родныя журналіста Дзяніса Івашына не могуць даведацца, дзе ён знаходзіцца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці