У Мінску пачаўся суд над прэс-сакратаром «А1» Мікалаем Брэдзелевым
Справу 35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева разглядаюць у Мінскім гарадскім судзе.
Мікалая Брэдзелева абвінавачваюць па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361–2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).
Судзяць яго па змененым артыкуле за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання». У рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года гэтая фармулёўка адсутнічае. Цяпер — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці або дзейнасці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму».
За кратамі Мікалая ўтрымліваюць ужо дзевяты месяц — яго затрымалі 10 снежня мінулага году. Вядома, што сілавікі яго збівалі.
Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з Мікалаем, дзе падамлялася, што ён нібыта «зліваў» нейкую інфармацыю Антону Матольку.
Чытайце яшчэ:
Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з абласцей
Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна Сонейка» вярнуўся ў падпісны каталог
«Ведаю, што сустрэну сваё каханне, калі прыйдзе час». Чым цяпер жыве паэт і тэлевядучая Валярына Кустава