• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Літве заблакіравалі «Спутнік» з‑за парушэння аўтарскіх правоў

    Літоўская камісія па радыё і тэлебачанні (ЛКРТБ) пастанавіла, што літоўскі партал расійскага навінавага агенцтва «Спутнік» павінен быць заблакаваны з-за парушэнняў аўтарскіх правоў, піша Delfi

    Камісія звернецца ў суд, каб ён абавязаў інтэрнэт-правайдараў ліквідаваць магчымасць доступу да партала sputniknews.lt. Доступ да «Спутніка» будзе заблакаваны з‑за таго, што агенцтва без дазволу размяшчае ў сябе публікацыі навінавага партала літоўскага нацыянальнага вяшчальніка lrt.lt. На пасяджэнні старшыня ЛКРТБ Мантас Марцішус сказаў, што «Спутнік» не рэагаваў на папярэджанні не выкарыстоўваць чужы кантэнт.

    «Адміністрацыя інтэрнэт-сайта не прадпрымае ніякія дзеянні для ліквідацыі незаконна абнародаванага ўтрымання, які знаходзіцца пад абаронай аўтарскіх правоў», — сказаў на пасяджэнні старшыня ЛКРТБ.

    Камісія ўстанавіла, што на партале незаконна было размешчана амаль 1,5 тыс. артыкулаў. М. Марцішус адзначыў, што калі «Спутнік» ліквідуе парушэнні, ён зможа звярнуцца ў камісію наконт аднаўлення доступу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці