• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кіеве з’явяцца вуліцы Караткевіча і Каліноўскага

    У Кіеве з’явяцца вуліцы Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Каліноўскага. Такія новыя назвы рэкамендавала экспертная камісія, іх падтрымалі ўдзельнікі анлайн-галасавання. Пры гэтым варыянт з Каліноўскім перамог у прапановах па перайменаванні і вуліцы Брэсцкай, і Астраханскай (і гэта не дзіўна — за Украіну ваюе беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага). Варыянт з Караткевічам перамог у прапановах па перайменаванні вуліцы Дабралюбава.

    Тым часам плошчу Герояў Брэста ў Кіеве збіраюцца перайменаваць у Чарнабаеўскую, піша hromadske.ua. Яе так назвалі ў 1977‑м у гонар абаронцаў Брэсцкай крэпасці лета 1941-га. Новая назва будзе ў гонар месца шматразовых перамог украінскай зброі — легендарнай Чарнабаеўкі ў Херсонскай вобласці.

    Мінскі праспект можа стаць Літоўскім.

    Анлайн-галасаванне па перайменаванні амаль трох соцень аб’ектаў працягвалася 15–19 чэрвеня. Далей вынікі разгледзіць Кіеўская гарадская рада.

    Раней стала вядома, што «Мінскую» станцыю кіеўскага метро збіраюцца назваць «Варшаўскай», а «Берасцейскую» — «Бучанскай».

    Прычына перайменаванняў — агрэсія Расіі супраць Украіны, а Беларусь — саюзнік расіян.

    Чытайце яшчэ:

    Главный редактор российской «Новой газеты» Дмитрий Муратов продал свою нобелевскую медаль за $103,5 млн

    МИД Германии пообещал поддерживать белорусских журналистов, находящихся под угрозой

    Па тэкстах журналісткі з Марыупаля беларусы паставілі спектакль

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці