• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма ўключылі інтэрнэт-рэсурсы Media IQ

    Рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй зместу сайта і сацсетак Media IQ прыняў 13 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля.


    У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі Беларусі, трапілі:

    - сайт mediaiq.info,

    - старонка пад назвай Мedia IQ у Face­book з ідэнтыфікатарам facebook.com/mediaIQBelarus,

    - старонка Мedia IQ у Insta­gram з ідэнтыфікатарам www.instagram.com/mediaiq_official,

    - старонка Мedia IQ на інфармацыйным форуме Link­tree з ідэнтыфікатарам linktr.ee/mediaiq_official.

    Некалькі згаданых Мінінфармам інтэрнэт-рэсурсаў ўжо не існуюць.  Гэта старонка ў Tik­Tok з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@.mediaiq_belarus, Telegram-канал з ідэнтыфікатарам t.me/mediaIOBelarus, канал на відэахостынгу YouTube з ідэнтыфікатарам youtube.com/@.mediaiqbelarus.

    Media IQ — гэта праект беларускага Прэс-клуба пра развіццё крытычнага маслення ў лічбавую эпоху ў свеце fake news. «Мы прасоўваем культуру свядомага стаўлення да інфармацыі ў медыях», — так акрэсліваюць сваю місію ўдзельнікі ініцыятывы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці