У Гродна распачаўся фестываль WATCH DOCS
Фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS распачаўся ўпершыню ў Гродна.
З 12 па 17 снежня фэст пройдзе ў розных грамадскіх арганізацыях горада — у «Цэнтры «Трэці Сектар», Цэнтры дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
На першы паказ фестывалю, што стаўся знакавым ў Польшы і ўжо другі раз сёлета адбываецца ў Беларусі, сабралася з паўсотні гледачоў рознага ўзросту.
Аматары кіно ўбачаць гісторыі з жыцця розных краін свету. У праграме фільмы пра правы жанчын, вайну ў Чачні, вайну ва Украіне, экалогію, пра сталых людзей.
Пра фэст распавядае яго арганізатар ў Гродна Вольга Галецка:
— Першы фільм быў пра сталую жанчыну, што вырашыла падарожнічаць па свеце. Гэтае кіно вельмі актуальнае для жыхароў Гродна. Здавалася б, тут недалёка мяжа — у 16 кіламетрах. Паводле фільма ж аказваецца, што асноўная мяжа ў нас у галовах. Таксама, на маю думку, вельмі актуальны для гродзенцаў будзе фільм пра падлеткаў з вялікіх сямей, з невялікага гарадка. Таксама можа зацікавіць фільм пра вайну ў Чачні, пра жанчын у Чачні. Гэта, на маю думку, таксама важны фільм, бо цяпер у нас у Берасці шмат чачэнцаў. Фільм трохі дапаможа зразумець гэтую сітуацыю, што цярно адбываецца. Актуальным будзе фільм пра вайну, вайну ў нашых суседзяў. Вайна будзе паказаная ў фільме з розных бакоў — з украінскага і з расійскага.
Пра паказ праваабарончага кіно распавядае Віталь Гуляк, прадстаўнік валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра “Вясна”: «Для Беларусі ўвогуле актуальная праблема правоў чалавека, бо яны не выконваюцца. Гэты фэст — гэта не толькі кіно пра правы чалавека, гэта кіно пра жыццё. Мне падаецца, такое кіно будзе актуальным і цікавым для любога гледача».
На першы паказ прыйшло шмат людзей — арганізатары нават не спадзяваліся на такую колькасць. Таму гледачы стаялі, сядзелі на крэслах і на падлозе.
Першым местам паказу стаў бар “Несцерка” ў цэнтры Гродна.
Фота Аляксандра Саенкі