У фінскай журналісткі правялі ператрус па справе аб разгалошванні дзяржтаямніцы. Яна разбіла вінчэстар камп’ютара малатком
Паліцыя правяла ператрус дома ў фінскай журналісткі Лауры Халмінен, якая была адным з аўтараў артыкула ў газеце Helsingin Sanomat аб цэнтры радыёэлектроннай выведкі. Ператрус прайшоў у яе доме ў Хельсінкі ўвечары 17 снежня па справе аб разгалошванні дзяржаўнай таямніцы.
Перад прыходам паліцыі Халмінен, па яе ўласных словах, разбіла малатком жорсткі дыск свайго кампутара, каб знішчыць інфармацыю, якая захоўваецца на ім. Гэта прывяло да невялікага задымлення, з‑за чаго прыйшлося выклікаць пажарных, якія прыбылі з паліцыяй. Супрацоўнікі паліцыі затым выклікалі падмацаванне для ператрусу.
У часе ператрусу ў журналісткі канфіскавалі асабісты і рэдакцыйны тэлефоны, кампутар, iPad і флэшкі. Халмінен заявіла, што ёй не прад’явілі судовы ордэр на ператрус. Пры гэтым на канфіскаваным кампутары не было інфармацыі, якая мае дачыненне да артыкуле ў Helsingin Sanomat.
Справа аб разгалошванні дзяржаўнай таямніцы была заведзеная пасля публікацыі 16 снежня артыкула пра выведвальны цэнтр, які, як паведаміла Helsingin Sanomat, сочыць за актыўнасцю расійскіх войскаў на Паўночна-Захадзе. Акрамя гэтага газета сцвярджала, што цэнтр можна будзе выкарыстоўваць для маніторынгу інтэрнэт-трафіку ў выпадку пашырэння паўнамоцтваў выведкі.
Прэзідэнт Фінляндыі Саулі Нііністэ заявіў, што газета выкарыстала сакрэтныя дакументы.