• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

    Акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам і сябрам Саюза палякаў на Беларусі Анджэем Пачобутам традыцыйна праходзіла ў цэнтры Беластоку. Шматлікімі фотамі з імпрэзы дзеліцца «Радыё Рацыя». 

    Анджэй Пачобут ужо амаль два з паловай гады знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі. Ля помніка Ежы Папялушку сабраліся каля паўсотні сяброў і паплечнікаў палітвязня, а таксама салідарныя з ім палякі ды беларусы.

    Сярод іх нядаўні палітычны вязень – Дзяніс Князеў, які поўнасцю адбыў свой тэрмін, выехаў з Беларусі і ўпершыню прыйшоў на традыцыйную акцыю, каб падтрымаць Анджэя Пачобута.

    – Трэба прыходзіць таму, што мы кожны дзень павінны памятаць пра тых людзей, якія засталіся там. У мяне шмат сяброў зараз сядзіць, я канешне п’ю каву, хаджу па свабоднай краіне, але кожны дзень памятаю, кожны дзень чытаю навіны. Зараз людзі пакутуюць, кожны дзень яны прачынаюцца, ідуць на праверкі, або спяць на падлозе на Акрэсціна, напрыклад. Або сядзяць і чакаюць вызвалення, Анджэй Пачобут таксама.

    Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гародні. 8 лютага гэтага года суддзя Бубенчык прысудзіў яму 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. І зараз знаходзіцца ў Наваполацкай калоніі №1. Штомесяц у Беластоку адбываюцца акцыі салідарнасці з палітвязнем.

    Паслухаць падкаст пра акцыю салідарнасці з Анджэем Пачобутам можна тут

    Чытайце яшчэ:

    Відэааператара Вячаслава Лазарава і яго жонку Таццяну Пыцько будуць судзіць 5 верасня

    Той выпадак, калі газета выратавала тысячы жыццяў. У якім стане цяпер украінская журналістыка

    BELPOL: Игорь Лосик и Анджей Почобут переведены в ПКТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці