У Бабруйску затрымлівалі журналістаў “Бабруйскага кур’ера”
23 сакавіка 2017
ГА "БАЖ"
У Бабруйску міліцыя затрымала журналістаў выдання “Бабруйскі кур’ер” Ганну Дусь і Віктара Качана. Карэспандэнты прыйшлі ў гарадскі суд асвятляць працэс над мясцовай актывісткай Галінай Смірновай.
Перад будынкам да журналістаў падышло гарадское міліцэйскае кіраўніцтва, пасадзіла ў машыну і прымусіла ехаць для «прафілактычнай размову» ў мясцовую пракуратуру.
Журналісты некалькі раз паўтаралі, што яны выконваюць свае прафесійныя абавязкі і прыйшлі асвятляць працэс, аднак усё адно былі затрыманыя.
Журналістаў пратрымалі каля гадзіны, пасля чаго вызвалілі.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Лукашэнка заявіў, што Пачобут нібыта сам не хоча ехаць у Польшчу
12.09.2024
Супраць блогера Андрэя Павука распачалі справу паводле 13 крымінальных артыкулаў
19.03.2024
Стала вядома, колькі зарабляюць Ірына Акуловіч і іншыя кіраўнікі БелТА
12.01.2024
Памёр беларускі тэлевядоўца, былы гендырэктар БТ Аляксандр Дамарацкі
29.12.2023