• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Азербайджане працягваюцца арышты незалежных журналістаў

    Паліцыя Азербайджана затрымала палітаглядальніка рэгіянальнага выдання JAMnews Шахіна Рзаева. Як зазначае Руская служба BBC, гэта ўжо 14-ты супрацоўнік СМІ, якога ў Азербайджане арыштавалі з лістапада 2023 года.

    Шахін Рзаеў — вядомы на Паўднёвым Каўказе эксперт у галіне Карабахскага канфлікту. Раней ён з канца 1990‑х па 2016 год узначальваў азербайджанскае аддзяленне Брытанскага Інстытута вывучэння вайны.

    Паліцыя затрымала спадара Рзаева, калі той выйшаў з дому ў краму за хлебам. Журналіста абвінавацілі ў дробным хуліганстве і прызначылі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 

    Руская служба BBC удакладняе, што многія звязваюць арышты незалежных журналістаў  з пазачарговымі прэзідэнцкімі выбарамі, якія пройдуць у Азербайджане 7 лютага 2024 года.

    Апроч журналістаў пацярпелі таксама іх сябры: блізкіх да медыйшчыкаў людзей выклікаюць на допыты, замарожваюць ім банкаўскія рахункі, у тым ліку тыя, на якія пералічвалася грашовая дапамога па інваліднасці.

    Чытайце яшчэ:

    Вызвалілі дзвюх іранскіх журналістак, якія раней былі асуджаныя на вялікія тэрміны

    Аўтамабільны партал ABW абвясціў аб аднаўленні працы, але з іншымі заснавальнікамі

    У Брэсце суды павялічылі «экстрэмісцкі» спіс за кошт СМІ, але зрабілі гэта з памылкамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці