• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тры Пулітцэраўскія прэміі-2023 прысуджаныя за асвятленне вайны. Яны дасталіся AP і New York Times

    Журы Пулітцэраўскай прэміі абвясціла пераможцаў гэтага года, і ў трох прэстыжных катэгорыях прэміі дасталіся амерыканскім журналістам, якія асвятлялі (і працягваюць асвятляць) вайну ва Украіне, піша Бі-бі-сі.

    У намінацыі «Служэнне грамадству» прэмія дасталася агенцтву Asso­ci­at­ed Press за працу Мсціслава Чарнова, Яўгена Малалеткі, Васілісы Сцепаненка і Лоры Хінант «за адважныя рэпартажы з абложанага горада Марыупаля, якія засведчылі вынішчэнне грамадзянскага насельніцтва ў ходзе расійскага ўварвання», сказана ў паведамленні журы.

    У намінацыі «Міжнародная журналістыка» журы прысудзіла прэмію супрацоўнікам New York Times (нікога з іх пайменна вылучаць не сталі) — «за ўпартае асвятленне расійскага ўварвання ва Украіну, у тым ліку за васьмімесячнае расследаванне смерцяў украінцаў у горадзе Буча і расійскага падраздзялення, адказнага за забойствы».

    Asso­ci­at­ed Press таксама дасталася прэмія ў катэгорыі «Фота да тэрміновых навін» — «за ўнікальныя і тэрміновыя выявы першых тыдняў уварвання Расіі ва Украіну, у тым ліку спусташэння Марыупаля пасля сыходу адтуль іншых навінных арганізацый, ахвяр прыцэльных удараў па грамадзянскай інфраструктуры і стойкасці ўкраінцаў, якія змаглі ўцячы».

    Пулітцэраўская прэмія прысуджаецца толькі за публікацыі ў ЗША. Asso­ci­at­ed Press і New York Times, як вядучыя СМІ, практычна кожны год атрымліваюць яе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці