• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TikTok-акаўнт БАЖ прызналі «экстрэмісцкім». Чарговае папаўненне на сайце Мінінфарма

    Рашэнне пра тое, каб прызнаць старонку baj.media ў сацыяльнай сетцы Tik­Tok «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», прыняў 18 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска. Увогуле гэты суд разышоўся і за дзень напрызнаваў «экстрэмісцкімі» больш за 100 акаўнтаў у  розных сацыяльных сетках і месенджарах.

    Сярод пераліку разнастайных інтэрнэт-рэсурсаў — акаўнты у Tik­Tok  вядомых блогераў і медыя:
    ‑katyapytl­e­va (Главное с Катей Пытлевой) з ідэнтыфікатарам www.tiktok.com/@katyapytleva?lang=ru-RU);

    - belarus­novosti (Беларусь Новости), з ідэнтыфікатарам www.tiktok.com/@belarusnovosti?lang=ru-RU;
    — nar­o­d­nyre­porter (NARODNYREPORTER) з ідэнтыфікатарам www.tiktok.com/@narodnyreporter?lang=ru-RU;
    — knyrovich.business (Александр Кнырович), з ідэнтыфікатарам www.tiktok.com/@knyrovich.business?lang=ru-RU. Экстрэмісцкім прызнаны і YouTube-канал блогера з назвай «КНЫРОВИЧ» (@knyrovich).

    У экстрэмісцкі спіс трапілі старонкі ў Insta­gram:

    - naviny_by (Naviny – Новости Беларуси) з ідэнтыфікатарам  www.instagram.com/naviny_by/

    - pen_belarus (Беларускi ПЭН) з  ідэнтыфікатарам www.instagram.com/pen_belarus .

    19 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкім змест акаўнта ў Tik-Tok з назвай «Prasvi­et ПраСвет» і ідэнтыфікатарам @prasviet.

    Раней, 4 сакавіка, суд Мёрскага раёна Віцебскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт тэлеграм-канала палітычный аглядальніцы, блогеркі Розы Турарбекавай пад назвай «РМ» і ідэнтыфікатарам t.me/rmt7007. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці