Белсат
TVP мяняе структуру. «Белсат» і іншыя замежныя рэдакцыі пяройдуць пад кіраўніцтва аднаго цэнтру
«Telewizja Polska» плануе змены ў працы замежных рэдакцый. «Белсат» пяройдзе пад кіраванне новай структуры – Цэнтр праграм для замежжа, аднак пра ліквідацыю «Белсату» гаворкі не ідзе. Пра гэта піша DGP са спасылкай на кіраўніка «TVP World» Міхала Бранятоўскага.
04 ліпеня, 2024
«Белсат» запускае праграму для польскай аўдыторыі пра падзеі ў Беларусі, Расіі і Украіне
Рэдакцыя «Белсата» рыхтуе новую праграму «Akcent Wschodni», прысвечаную ўсходнім суседзям Польшчы. Прэм’ера адбудзецца ў суботу, 6 ліпеня, на тэлеканале TVP Info.
04 ліпеня, 2024
У Глыбокім жорстка затрымалі мужчыну, які рэпосціў навіны з суполак «Нашай Нівы» і «Белсата» у «Аднакласніках»
У Глыбокім сілавікі схапілі мужчыну, які рэпосціў навіны незалежных медыяў у «Аднакласніках». Адзін з праўладных каналаў апублікаваў відэа, на якім бачна жорсткае затрыманне.
01 ліпеня, 2024
Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Настассі Мацяш, асуджанай да двух гадоў зняволення
Cуддзя Вярхоўнага суда Сяргей Гураў 28 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу Настассі Мацяш. Скаргу вырашана пакінуць без задавальнення, а вырак суда першай інстанцыі — без зменаў.
01 ліпеня, 2024
У адказ на блакіроўку Еўрасаюзам расійскіх СМІ ў Расіі заблакавалі «Белсат»
Расія адказала на блакіроўку сваіх прапагандысцкіх медыяў у Еўрасаюзе. У спіс СМІ, «у дачыненні да якіх уводзяцца меры ў адказ па абмежаванні вяшчання і доступа да рэсурсаў у інтэрнэце з тэрыторыі Расіі», трапіў «Белсат».
25 чэрвеня, 2024
«Да мяне дагэтуль падыходзяць людзі, дзякуюць за працу на “Белсаце”». Аліна Коўшык — пра беларускую ідэнтычнасць і шлях з журналістыкі ў палітыку
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык здзівілася, калі першы раз пачула прапанову заняць гэтую пасаду. Хоць багата чаго ў яе жыцці нібыта наўмысна да такой ролі вяло.
24 чэрвеня, 2024
Тэлеканал «Белсат» шукае беларускамоўнага журналіста (дэдлайн — 7 ліпеня)
«Белсат» прапануе вакансію ў беларускамоўнай рэдакцыі ў Варшаве — для тых, хто гатовы працаваць перад камерай.
19 чэрвеня, 2024
Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Алесю Марчанку, асуджанаму па абвінавачанні ў супрацы з «Белсатам»
Вярхоўны суд 4 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу асуджанага да зняволення Алеся Марчанкі. Суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Хлышчанкоў пакінуў вырак у сіле, а скаргу без задавальнення.
04 чэрвеня, 2024
Новы стары ньюсрум: куды і чаму пераехаў «Белсат»? Разбіраемся
З‑за фінансавай нявызначанасці «Белсат» мусіў перадыслакавацца ў іншае месца. 27 траўня можна лічыць першым паўнавартасным працоўным днём навінавага аддзела пасля гэтага перамяшчэння. БАЖ папрасіў выканаўцу абавязкаў дырэктара тэлеканала Аляксея Дзікавіцкага распавесці пра абставіны пераезду.
28 мая, 2024
Настассю Мацяш, абвінавачаную ў супрацы з «Белсатам», прызналі палітзняволенай
Беларуская праваабарончая супольнасць у заяве ад 24 траўня паведаміла, што абвяшчае палітычнымі вязнямі шэсць чалавек. У тым ліку лінгвістку Настассю Мацяш, асуджаную па абвінавачанні ў супрацы з тэлеканалам «Белсат» да двух гадоў пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
27 мая, 2024
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці