Сёння спаўняецца 44 гады Сяргею Ціханоўскаму
Святлана Ціханоўская апублікавала кранальнае віншананне, прысвечанае палітзняволенаму мужу.
Лідарка беларускага дэмакратычнага грамадства Святлана Ціханоўская з нагоды дня нараджэння мужа напісала:
«Дарагі Сяргей. Гэта трэці твой дзень нараджэння, калі мы не можам павіншаваць і абняць цябе асабіста. Але як бы хто ні стараўся, ім не адабраць у цябе нас — тваю сям’ю, не адабраць каханне Агніі і Карнея — ты ж бачыш іх малюнкі і лісты.
Не адабраць у цябе і падтрымку людзей, якія штодня ўжо больш за 800 дзён пішуць і пытаюцца, як ты. Беларусы ведаюць, што ты— герой, наш герой. І што мы павінны працягваць справу, распачатую табой.
І два гады таму, і зараз я раблю ўсё, што магу — у першую чаргу, каб вярнуць нам дом. А мой дом, Сяргей, — гэта ты».
Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 мая 2020 года ў Гродне. Гомельскім абласным судом у снежні 2021 года блогер быў прыгавораны да 18 гадоў пазбаўлення волі. Яго назвалі вінаватым у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Чытайце яшчэ:
Политзаключенного блогера Эдуарда Пальчиса перевели из колонии в тюрьму
Ровно год назад рано утром силовики пришли в БелаПАН
Франак Вячорка: «Казаць, што былі спробы ціску на медыі, — несправядліва»