Сёння аднавіўся суд па справе журналіста «Камсамолкі» Генадзя Мажэйкі
Перапынак у судзе быў аб'яўлены ў канцы 2022 года, на стадыі допыту сведкаў было заяўлена хадайніцтва аб правядзенні дадатковых экспертыз, піша Sputnik.Беларусь.
Мінгарсуд пасля працяглага перапынку працягнуў судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да былога карэспандэнта «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйкі.
Журналісту прад’яўлена абвінавачанне па ч. 1 артыкула 368 («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») і ч.1 артыкула 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці») Крымінальнага кодэкса.
Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
У канцы 2022 года ў судзе быў аб’яўлены перапынак для правядзення дадатковых экспертыз.
«Сёння суд працягнуў разгляд дадзенай справы», – паведамілі Sputnik у судзе ў панядзелак.
Па першай інстанцыі Мінгарсуд пачаў разглядаць справу 1 снежня 2022 года. На стадыі допыту сведкаў у судзе быў аб’яўлены перапынак для правядзення дадатковых экспертных даследаванняў.
Чытайце яшчэ:
БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!
«Каб не было Пачобута, пра беларускіх палітвязняў мы б не чулі» — журналіст Руслан Шошын пра беларускае пытанне ў польскіх медыя
Рэжысёр Уладзімір Ушакоў: «Не хачу падлічваць, што страціў. За апошнія тры гады здабыткаў было больш»