• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Навумчык сыходзіць з журналістыкі на пенсію. У штаце «Радыё Свабода» ён прапрацаваў 25 гадоў

    «Такім чынам, журналісцкая праца мая скончана (не ўжываю слова "кар'ера") — і на радыё, і ў шырокім прафэсійным сэнсе», — паведаміў у сваім Telegram-канале Сяргей Навумчык.

    «Я сыходжу з «Радыё Свабода» — якраз цяпер спаўняецца 25 гадоў працы ў штаце РС, і гэта, я лічу, добрая нагода, каб скарыстацца з аднаго боку дасягненнем мінімальнага пенсійнага ўзросту, усталяванага для грамадзянаў ЗША (62 гады), а з другога — неабходнага па тым жа амерыканскім заканадаўстве працоўнага стажу, які я нават перавысіў ледзь не ў тры разы. Гаворка менавіта пра заробленую, а не сацыяльную пенсію (ніякіх сацыяльных выплат ад ЗША я ніколі не меў ні цэнту)», — растлумачыў прычыны свайго сыходу Сярей Навумчык.

    Падчас сваёй працы журналіст, дзякуючы «Радыё Свабода», змог падрыхтаваць зборнікі публіцыстыкі Васіля Быкава, успаміны Івонкі Сурвілы (абедзве кнігі ў серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе» выйшлі двума выданнямі), Святланы Алексіевіч, кнігі рэпартажаў пра Алеся Бяляцкага і Станіслава Шушкевіча.

    Да таго ж выдаць уласныя кнігі пра першую палову 90‑х.

    «Гады нацыянальнага Адраджэння, абарванага антыбеларускімі сіламі. Я ніколі не напісаў бы гэты мемуарны цыкл, калі б не працаваў на РС. Шчыра дзякую калегам за тое, што ў часы працы над кнігамі яны бралі на сябе частку будзённай чарнавой журналісцкай працы», — падкрэсліў журналіст.

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 1963 годзе з бацькамі пераехаў у Віцебск. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газеце. Публікаваў артыкулы ў абарону архітэктурнай спадчыны Віцебску. У 1988 годзе быў ініцыятарам грамадскай кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе таварыства «Мартыралёг» і Беларускага Народнага Фронту 19 кастрычніка 1988 г.

    З сакавіка 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га склікання, быў каардынатарам парламенцкай апазіцыі БНФ. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ 11–12 красавіка 1995 года супраць ініцыяванага Лукашэнкам т. зв. рэферэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сімвалаў — герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага Хельсінскага камітэту.

    У жніўні 1996 года атрымаў палітычны прытулак у ЗША. З 1999 — супрацоўнік «Радыё Свабода». 

    Чытайце яшчэ:

    Генпракуратура завяла шэсць крымінальных спраў супраць супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Дубаўца

    «Беларускае Радыё Рацыя» таксама прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»

    Барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова прызналі палітзняволеным

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці