• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Беларускае Радыё Рацыя» таксама прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»

    КДБ вынес адпаведнае рашэнне 16 студзеня. У Пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, інфармацыя пра гэта з'явілася на тыдзень пазней.

    Рэшэнне беларускага Камітэта дзяржбяспекі тычыцца ўласна сайта незалежнага радыё і афіляваных з ім сацыяльных сетак — instagram.com/racyja; vk.com/racyja; facebook.com/racyja; twitter.com/Racyja; Telegram-канал «Беларускае Радыё Рацыя» i  YouTube-канал «Рацыя».

    Таксама ў рашэнні КДБ згаданыя прозвішчы грамадзяніна Польшчы Яўгена Вапы і беларуса Яўгена Валошына. Ведамства лічыць, што яны маюць дачыненне да дзейнасці гэтага СМІ.

    Паведамленне пра прызнанне «Беларускага Радыё Рацыя» чарговым «экстрэмісцкім фарміраваннем» з’явілася на інтэрнэт-старонцы радыё.  

    Офіс рэдакцыі «Беларускага Радыё Рацыя» месціцца ў Беластоку (Польшча). Радыёперадачы  гучаць на беларускай мове, іх можна слухаць як праз сайт, так і ў FM-фармаце — на Беласточчыне,  у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Усяго на польска-беларускім памежжы «Беларускае Радыё Рацыя» ахоплівае тэрыторыю, якую насяляе каля 2,5 мільёна чалавек. 

    Як пазначана на сайце выдання, радыё «прапануе вельмі разнастайную праграму», у тым ліку «цікавыя ды кампетэнтныя аўтарскія перадачы, якія прэзентуюць грамадскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя пытанні, спорт, гісторыю, правы чалавека». Рэдакцыя бачыць сваіх слухачоў як «актыўных людзей, арыентаваных на прафесійнае развіццё, зацікаўленых тым, што адбываецца ў рэгіёне, дзе яны жывуць, а таксама выклікамі, якія ставіць перад імі сучасны свет».

    Чытайце яшчэ:

    Барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова прызналі палітзняволеным

    Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы сцвярджае, што гатовы праект пастановы аб стварэнні адзінай медыякампаніі. Што з ёй не так?

    Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці