• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць Валерыя Руселіка (блогер Daroha) распачалі крымінальную справу

    Пра гэта журналіст і блогер паведаміў на сваёй старонцы ў Face­book.

    Валер Руселік. Фота: з асабістага архіва

    «Даведаўся на днях, што супраць мяне ў Беларусі ўсчатая крымінальная справа. Ходзяць па блізкіх, распытваюць. Падрабязнасцяў ня ведаю», — напісаў блогер. Па якім артыкуле  распачалі крымінальную справу, яму  дакладна не вядома. 

    Некалькі апошніх гадоў Валер Руселік жыве за мяжой. Паводле яго слоў, тое, што на радзіме пачалі крымінальны пераслед, не стала для яго вялікай нечаканасцю, бо ён дапускаў, што рана ці позна такое можа адбыцца.

    Летась 12 ліпеня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй змест сацыяльных сетак Валера Руселіка.

    Тады ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі, трапілі тэлеграм-канал daro­hа (t.me/daroha_belarus), тэлеграм-чат daro­ha Chat, YouTube-канал daro­ha (youtube.com/@darohа), старонка ў  Insta­gram daroha.by (instagram.com/daroha.by);  старонка ў Twit­ter (twitter.com/daroha_twit), старонка ў Face­book (facebook.com/daroha.via) і акаўнт у Tik­Tok з назвай «daro­ha». «Экстрэмісцкімі» былі прызнаныя нават лагатыпы, выкарыстаныя Валерам Руселікам ў гэтых сацыяльных сетках.

    2 жніўня 2023 года ўвесь праект Daro­ha быў прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. На сайце ведамства ў Пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці асобна пазначанае імя аўтара праекта — Руселіка Валерыя Віктаравіча. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці