• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Дзень Волі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Іспаніі далучыліся да Марафону салідарнасці

    На працягу 10 месяцаў Марафон салідарнасці з палітзняволенымі журналістамі праходзіць у краінах усяго свету. Ён пабываў ужо практычна на ўсіх кантынентах. У Дзень Волі да ініцыяванай БАЖ акцыі далучылася Іспанія.

    Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Іспаніі далучыліся да Марафону салідарнасці. 25 сакавіка 2024 года. Фота: з асабістага архіва

    Прадстаўнікі беларускай дыяспары вышлі ў Барселоне на плошчу, трымаючы ў руках партрэты журналістаў, якія зараз знаходзяцца ў турмах. Чаму для іх было важна нагадаць іспанцам пра зняволеных медыйшчыкаў?

    — Сёння беларусаў жыццё параскідала па ўсім свеце. Менавіта журналісты і прадстаўнікі СМІ застаюцца людзьмі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй і адыгрываюць вельмі значную ролю ў тых дыяспарах у краінах, дзе знайшлі новы дом. Вельмі важна, што людзі гуртуюцца і выходзяць на акцыі і гавораць пра калег, якія знаходзяцца ў Беларусі за кратамі ў гэтыя цяжкія часы, — распавялі БАЖ прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Іспаніі.

    Нагадаем, Марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі рэпарцёрамі стартаваў у Вільні 3 траўня з сумеснай акцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюза журналістаў Літвы.

    Раней да акцыі далучыліся арганізацыі і фонды ў Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі ды іншых краінах. А таксама прыватныя асобы, напрыклад, рэжысёр з ЗША Эрні Барбараш.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.

    #СвабодуЖурналістам
    #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці