• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суды Брэсцкай вобласці істотна папоўнілі спіс «экстрэмістаў» у рэгіёне за кошт сацсетак мясцовых медыяў

    На сайце Міністэрства інфармацыі 20 снежня ў чарговы раз абноўлены «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Намаганнямі судоў Брэсцкай вобласці туды трапілі акаўнты ў сацыяльных сетках і месенджарах, што маюць дачыненне да рэгіянальных медыяў «Ганцавіцкі час» і «Першы Рэгіён».

    Так, рашэннем суда Ганцавіцкага раёна ад 18 снежня «экстрэмісцкай прадукцыяй» прызнаны акаўнт выдання «Ганцавіцкі час» у сацыяльнай сетцы Insta­gram — instagram.com/ganc_chas.by.

    На наступны дзень, 19 снежня, гэты ж суд прызнаў таксама экстрэмісцкімі  суполку «Ганцавіцкі час» у сацсетцы Face­book і суполку «ГАНЦЕВИЧИ ONLINE» ў сацсетцы «ВКонтакте».

    Суд Столінскага района 19 снежня прыняў такое ж рашэнне ў дачыненні да Insta­gram-старонкі інфармацыйнага сайта «Першы Рэгіён».

    А суд Пінскага раёна і г. Пінска рашэннем ад 13 снежня палічыў «экстрэмісцкай» старонку «ПЕРШЫ ПIНСКI» ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники».

    Варта заўважыць, што сайты незалежных рэгіянальных інтэрнэт-выданняў «Ганцавіцкі час» і «Першы Рэгіён» былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» раней і заблакаваныя беларускімі ўладамі для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі.

    Паводле падлікаў мясцовых праваабаронцаў суды Брэсцкай вобласці з ліпеня 2020 года прызнавалі забароненымі тыя ці іншыя чаты, каналы, сайты (і іншыя рэсурсы ў Інтэрнэце) не менш за 325 разоў.

    Чытайце яшчэ:

    «Свет працягвае жыць далей, пакуль я замер паміж мінулым і будучыняй». Яўген Атцецкі пра сваю другую зіму ў Львове

    Гродзенкі сталі на калені перад Тускам? Гісторыя аднаго фота і двух фэйкаў

    «Кашы можа есці і не скардзіцца» — што вядома пра дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці