• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд прызнаў артыкулы Эдуарда Пальчыса экстрэмісцкімі

    Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі 9 артыкулаў з сайту 1863x.com.

    Меркаваны заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы таксама пад псеўданімам «Джон Сільвер», знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 г. Мінска і на працэсе па гэтай прычыне не прысутнічаў. Інтарэсы Пальчыса па ягонай просьбе прадстаўлялі адвакаты Ганна Бахціна і Яўген Маслаў.

    Перад працэсам актывісты Наталля Гарачая, Вольга Мікалайчык і Максім Вінярскі прыйшлі да суда пастаяць з лістоўкамі і плакатамі з заклікамі вызваліць Пальчыса. На сам працэс прыйшлі Ілля Дабратвор, які ідзе сёлета ў дэпутаты ад БНФ, і Аляксей Янукевіч, старшыня БНФ.

    Дарэчы, Гарачая расклала лістоўкі на стале суддзі перад пачаткам пасяджэння — у выніку пасяджэнне перанеслі ў іншую залю, а саму Гарачую прытрымалі ў калідоры міліцыянты.

    Прыехала на працэс і Вікторыя Пальчыс, жонка Эдуарда.

    Вікторыя Пальчыс

    Акрамя таго на працэсе прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў ЕС, Вялікабрытаніі і Швецыі.

    Пачалося паседжанне з хадайніцтва прадстаўніка Следчага камітэта, які папрасіў зрабіць паседжанне закрытым — бо вынікі сённяшняга суда нібыта могуць паўплываць на крымінальную справу, якую ў дачыненні да Пальчыса расследуе СК.

    Суддзя Казлова хадайніцтва задаволіла. Усе, акрамя адваката Маслава і прадстаўніка Следчага камітэта, былі вымушаныя пакуінуць залу суда.

    Па словах адваката Бахцінай, экспертыза «інфармацыйнай прадукцыі» сайта ўжо прайшла і з’яўляецца «копіяй крымінальнай справы». Вынікі экспертызы — у судзе. Але саміх матэрыялаў з сайта у суддзі няма, падкрэсліла Бахціна.

    Сам Пальчыс сябе экстрэмістам не прызнаў, таксама паведаміла Бахціна. Па яе словах, Эдуард адчувае сябе нармальна — яна бачылася з ім за дзень да пасяджэння.

    «Умовы стрымання нармальныя, правы яго там ніхто не парушае», — сказала Бахціна.

    Праз некалькі гадзін стала вядома, што суд усё ж прызнаў 9 артыкулаў з сайта экстрэмісцкімі.

    ***

    Эдуарду Пальчысу ў чэрвені было выстаўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні») і ч.2 арт. 343 КК («распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў»). Усяго ў матэрыялах следства налічваецца 9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 эпізоды — матэрыялы парнаграфічнага зместу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці