• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд Першамайскага раёна Мінска апраўдаў журналістку Дзіяну Серадзюк!

    Суд Першамайскага раёна Мінска разглядаў справу журналісткі Дзіяны Серадзюк. Яе вінавацілі ў парушэнні арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Сведкі падчас суда заявілі пра фальсіфікацыі пратаколаў. У выніку суд прызнаў Дзіяну Серадзюк невінаватай, справа закрытая.

    У першай палове дня ў якасці сведкі ў судзе выступіў зваршчык ААТ “Белрэканструкцыя” Уладзімір Каньшын. Ён заявіў, што бачыў журналістку на акцыі ў Курапатах.

    — Твар Серадзюк мне знаёмы, яна там прысутнічала, што дакладна рабіла, я ня ведаю. Хадзіла. Ці то сукенцы, ці то ў спадніцы даўгой цёмнага колеру. Пра падзеі 21 лютага мяне апытвалі ў міліцыі 27 чысла. Пратакол апытання прынеслі гатовым, напалову напісаным ад рукі, напалову надрукаваным. Супрацоўнік міліцыі зачытаў пратакол, усё там правільна, я падпісаў, — заявіў суду Уладзімір Карышын.

    Пасля перапынку ў судзе зноў выступалі сведкі  — рабочыя “Белрэканструкцыі».

    Сведка Уладзімір Каньшын патлумачў, што асабіста не запаўняў пратакол, а яму зачыталі гатовы дакумент супрацоўнікі міліцыі ды папрасілі падпісаць.

    Каньшын яшчэ раз сказаў, што не ведае, што канкрэтна рабіла Серадзюк побач з пратэстоўцамі.

    Другі сведка Дзмітрый Хабалкін працуе муляром-абліцоўшчыкам. Ён таксама заявіў, што міліцыянты яму зачыталі гатовы пратакол ды папрасілі падпісаць.

    Таксама сведка заявіў, што ў пратакола і дакумента, які ён падпісваў, ёсць сур’ёзныя разыходжанні.

    У прыватнасці, у пратаколе ідзе размова пра Серадзюк, а Хабалкін сказаў у судзе, што ніколі не бачыў Дзіяну ( «гатовы паклясціся суседскім участковым») і не ведае, што яна рабіла 21 лютага.

    У пратаколе было пазначана, што ён быццам бы пазнаў Дыяну па фотаздымках. Аднак Дзмітрый Хабалкін  заявіў, што ніякіх фота яму не паказвалі.

    Сведка Хабалкін быў незадаволены, што яго цягаюць па судах. Бо міліцыянты абяцалі, што ніхто нікуды не будзе нікуды выклікаць. А цяпер штодня прыходзяць позвы ў суд у якасці сведкі.

    — Адразу 8 чалавек па адной справе праходзяць, і ва ўсіх абвінавачванні пад капірку: “у складзе групы грамадзян, актыўна пікетавала, замінала будоўлі, выказвала сваё незадавальненне, вешала бчб-сцягі, ламала агароджу і кідалася пад тэхніку, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавала..”, — каментавала справу журналістка Дзіяна Серадзюк.

    Таксама Дзіяна падкрэсліла, што пратакол ўбачыла толькі падчас азнаямлення са справай.А ў пратаколе ўжо было ўказана, што яна адмовілася падпісаць гэты дакумент.

    «Я была гатовая да ўсяго на фоне сённяшніх жудасных прысудаў удзельнікам акцыі пратэсту ў Мінску. І мне прыемна, што судзя прыняла відэазапіс, які мы заявілі ў якасці доказу невіноўнасці. Суддзя аб’ектыўна разгледзела справу. Таксама вельмі радуе, што сведкі, якія мусілі мяне абвінавачваць, заявілі пра фальсіфікацыі пратаколаў», — сказала Дзіяна Серадзюк прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» пасля вынясення прысуду.

    Адзначым, журналістам цягам апошніх дзён прад’яўляюць абвінавачванні ў парушэнні артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Адпаведныя пратаколы, да прыкладу, былі складзеныя на журналістку-фрылансерку з Гомеля Ларысу Шчыракову. Таксама позву ў Цэнтральны РАУС Гомеля на 15 сакавіка атрымаў старшыня Гомельскай філіі ГА “БАЖ” Анатоль Гатоўчыц, які быў у Рагачове ад інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас нядзельнай акцыі пратэсту. Яго выклікаюць у сувязі з адміністрацыйным парушэннем паводле артыкула 23.34 КаАП.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці