Суд даў збітаму ў міліцыі журналісту час на заключэнне дамовы з адвакатам
Журналіста "Белсата" вінавацяць па артыкуле 23.4 КаАП — непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі 18 сакавіка на акцыі супраць дармаедства.
Па хадайніцтву Леўчука ў Кобрынскім судзе перанеслі паседжанне на 12 красавіка, каб журналіст паспеў падпісаць дамову з адвакатам. Суддзя Вадзім Здановіч.
13 красавіка будзе суд у іншага журналіста «Белсата» Міланы Харытонавай.
Перад пачаткам разгляду справы ўчастковы Петрасюк Віктар прынёс Алесю Леўчуку і Мілане Харытонавай позвы ў Кобрынскі РАУС для азнаямлення з яшчэ адным пратаколам па артыкуле 22.9 частцы 2 КаАП — парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ.
Падчас падпісання пратакола ў РАУС журналістам паказалі тэхніку, якую ў іх канфіскавалі падчас затрымання 18 сакавіка. Нагадаем, здымачная група «Белсату» 18 сакавіка ехала ў Кобрын з Брэста і была затрыманая ДАІ.
— Калі мы спыніліся, на нас наляцела 6–8 асобаў. Яны не прадставіліся. Гэта былі працаўнікі аддзела па барацьбе з наркотыкамі. Яны пачалі нас выцягваць з аўта разбілі тэхніку, — распавёў Алесь Ляўчук.
У Кобрынскім РАУСе міліцыянты склалі на Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву пратаколы за непадпарадкаванне міліцыі і парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.
Журналісты Харытонава і Ляўчук засведчылі цялесныя пашкоджанні, якія ім нанеслі міліцыянты ў цывільным падчас затрымання ў Кобрыне