• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стваральнік Facebook запусьціў аналяг Twitter — сацсетку Threads для кароткіх паведамленьняў

    У Threads можна пісаць паведамленьні даўжынёй да 500 сымбаляў і публікаваць пяціхвілінныя відэа, піша Радыё Свабода.

    Амэрыканская кампанія Meta выпусьціла сацыяльную сетку Threads, аналягічную свайму канкурэнту Twit­ter, піша The Guardian.

    Па словах гендырэктара Meta Марка Цукербэрга, за першыя гадзіны працы ў сацсетцы зарэгістраваліся больш за пяць мільёнаў карыстальнікаў. Для ўваходу ў Threads патрабуецца акаўнт у Insta­gram. Пры гэтым у новай сацсетцы захаваюцца падпіскі на інстраграмм-профілі, якія таксама выкарыстоўваюць Threads.

    Meta заявіла, што плянуе зрабіць Threads сумяшчальнай з Activ­i­ty­Pub — тэхналёгіяй, якая дазваляе пераносіць свае акаўнты і падпісчыкаў у іншыя прыкладаньні. Гэта адкрые «новую эру разнастайных і ўзаемазлучаных сетак», паведаміла кампанія.

    У Threads можна пісаць паведамленьні даўжынёй да 500 сымбаляў і публікаваць пяціхвілінныя відэа. Цяпер прыкладаньне даступнае ў крамах Apple і Google у сотні краін, у тым ліку Беларусі. У Эўразьвязе яго пакуль спампаваць нельга праз заканадаўчыя абмежаваньні.

    Threads выйшла на рынак у час, калі Twit­ter робіць усё больш спрэчныя крокі. Так, у выходныя сацсетка абмежавала колькасьць твітаў, даступных для прагляду, да 600 для большасьці карыстальнікаў. Раней паведамлялася, што ўладальнік Twit­ter Ілан Маск звольніў адмыслоўцаў па барацьбе з прапагандай. Эксперты казалі, што праз гэта сацсетка «будзе ўсё менш і менш бясьпечнай».

    Чытайце яшчэ: 

    Забрать нельзя оставить. Как белорусская журналистка возвращала свой автомобиль из Украины

    Новыя кнігі, вершы і сны. Турэмныя навіны ад Андрэя Кузьнечыка

    Журналіст Караль Гусеніца: Падзеі ў Беларусі ў 2020-ым былі важныя для палякаў праз агульнага ворага — Расію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці