• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Структуры МУС па-рознаму адказалі БАЖ пра стан здароўя Андрэя Пачобута

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» прасіла Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства аховы здароўя і Дэпартамент выканання пакаранняў шпіталізаваць зняволенага журналіста Андрэя Пачобута, які ў турме захварэў на Covid-19, а да таго ж мае праблемы з сэрцам.

    Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў па Мінску і Мінскай вобласці адказала ГА «БАЖ», што пакідае зварот журналісцкай арганізацыі без разгляду, бо ў аб’яднання нібыта няма паўнамоцтваў прадстаўляць інтарэсы журналіста.

    Сам жа Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) адказаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, што звесткі пра стан здароўя пацыентаў з’яўляюцца медыцынскай таямніцай.

    Таксама ДВП паведамляе, што «медыцынская дапамога спецкантынгенту ажыццяўляецца на падставе дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя». Разам з тым Дэпартамент паведамляе, што зняволены журналіст Андрэй Пачобут знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыцынскіх работнікаў папраўчай установы «Турма № 8» у Жодзіна.

    Родныя Пачобута даведаліся пра хваробу журналіста некалькі тыдняў таму.

    Па апошніх звестках, цяпер стан здароўя Андрэя Пачобута палепшыўся. Пасля лячэння і правядзення паўторнага тэста яго павінны вярнуць у агульную камеру.

    25 сакавіка гэтага года дадому да Андрэя Пачобута ў Гродне прыйшлі з ператрусам, яго затрымалі. Пачобут з’яўляецца фігурантам у «польскай справе», якую Генеральная пракуратура завяла «за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкулу 130 КК) на Анжаліку Борыс і іншых асобаў.

    Цяпер Андрэй Пачобут знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці