• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ звярнулася ў МУС, Мінздароўя, ДВП з просьбаю шпіталізаваць Андрэя Пачобута

    Зварот з просьбаю шпіталізаваць палітвязня, журналіста Андрэя Пачобута, які ў турме захварэў на Covid-19, а да таго ж мае праблемы з сэрцам, накіраваны ў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства аховы здароўя, Дэпартамент выканання пакаранняў і яго структурныя падраздзяленні — Упраўленне па Мінску і Мінскай вобласці, у Турму № 8 у Жодзіна, дзе і ўтрымліваецца журналіст.

    Прыводзім поўны тэкст звароту:

    «ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» стала вядома аб тым, што сябра нашай арганізацыі журналіст Пачобут Андрэй Станіслававіч, які знаходзіцца пад вартай у ПУ «Турма № 8», не атрымлівае вельмі неабходнай яму медыцынскай дапамогі. Сродкі масавай інфармацыі і родныя Андрэя паведамляюць, што ён захварэў Covid-19, але працягвае знаходзіцца ў перапоўненай камеры з дванаццаццю іншымі падследнымі.

    Андрэй Пачобут мае захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы. Захворванне каронавірусам у тых умовах, у якіх ён знаходзіцца (у тым ліку абмежаванні сядзець або ляжаць у камеры на працягу дня), ставіць пад пагрозу захаванне здароўя і нават жыццё Андрэя. Акрамя таго, пад рызыкай заражэння аказваюцца ўсе людзі, якія знаходзяцца ў адной з ім камеры, супрацоўнікі папраўчай установы.

    Просім неадкладна шпіталізаваць Андрэя Пачобута і забяспечыць яму неабходную медыцынскую дапамогу. Звяртаем увагу на абсалютную неадпаведнасць самым мінімальным медыцынскім і прававым патрабаванням умоў утрымання ў следчых ізалятарах асоб, віна якіх нават не ўстаноўлена судом. Гэта яшчэ больш недапушчальна ў перыяд пандэміі, паколькі падрываецца здароўе людзей, ставіцца пад пагрозу іх жыццё».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці